2008-04-12 10:45:24

У Чэхii вырашалi звярнуць канфiскаваную камунiстамi ўласнасць Цэрквам.


Урад Чэшскай Рэспублiкi ратыфiцыраваў пагадненне, прынятае ў снежнi мiнулага года аб кампенсацыi Царкве за маёмасць, якая была канфiскавана ў часы панавання камунiстычнага рэжыму. Праект закона, прыняты аднадушна ўсiмi членамi ўраду, павiнен быць зацверджаны Парламентам краiны.
Згаданы закон прадугледжвае зварот розным Цэрквам 30% маёмасцi, што была адабрана камунiстычным урадам i прадугледжвае матэрыяльную кампенсацыю, якую дзяржава павiнна выплацiць на працягу 60 гадоў. Гутарка iдзе аб канфiскаванай камунiстычнымi ўладамi нерухомай царкоўнай маёмасцi пачынаючы з 25 лютага 1948 года. Згаданая маёмасць цяпер выкарыстоўваецца розным чынам i не можа быць звернута Цэрквам. Прэзiдэнт Чэхii, Вацлаў Клаус, станоўча ставiцца да праекта гэтага закона.







All the contents on this site are copyrighted ©.