2008-04-11 14:27:49

У сталіцы Латвіі на тэрыторыі каталіцкай парафіі святога Альберта будуць створаныя каталіцкія могілкі для пахавання мёртванароджаных немаўлятак.


"Садам душ" назвалі гэтую тэрыторыю ў Рызе ксяндзы латвійскай Асацыяцыі прафесійных капеланаў па апецы. Яны й будуць апекавацца цырымоніяй пахавання не жыўшых на белым свеце людзей. Парафія святога Альберта знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці з Рэспубліканскай клінічнай бальніцай, якая мае вялікае радзільнае аддзяленне. Першаю вырашана пахаваць нованароджаную дзяўчынку, урну з прахам якой знайшлі нядаўна ў зямлі побач касцёла св. Альберта. Як толькі будзе атрыманае блаславенства галавы Рымска-каталіцкай Царквы Латвіі кардынала Яніса Пуятса, "Сад душ" пачне дзейнічаць.Спадзяюцца, ужо гэтай вясной над гробікамі немаўлятак, што нават не паспелі атрымаць імя і адразу накіраваліся ў райскія сады, зашапацяць пялёсткамі кветкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.