2008-04-11 14:26:09

У Злучаных Штатах чакаюць Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°.


“Чаканне ёсць вялiкай надзеяй”: такiм чынам арцыбiскуп Челестiно Мiльоре характэрызуе сiтуацыю, якая склалася перад прыбыццём Свяцейшага Айца Бенедыкта ХVI° у ЗША. Монс. Мiльоре, якi з’яўляецца сталым прадстаўнiком Апостальскага пасада пры ААН лiчыць, што дыпламаты, якiя прадстаўляюць свае краiны ў ААН, з вялiкай увагай ставяцца да прыезду Папы i да яго словаў, што ён прамовiць 18 красавiка ў Нью-Йорку.
Арцыбiскуп Мiльоре адзначыў, што многiя дыпламаты адзначаюць яснасць i плённасць думкi Свяцейшага Айца. Акрамя таго, арцыбiскуп адзначыў, што падарожжа Папы прыпадае н а 60-ю гадавiну Дэкларацыi аб правах чалавека, да якой Апостальскi Пасад ставiцца з вялiкай павагай. З гэтай думкай арцыбiскуп Мiльоре звярнуўся 9-га красавiка да членаў Камiсыi ААН да спраў насельнiцтва i развiцця.
“Сутыкаючыся з феноменамi мiграцыi ды ўрбанiзацыi нiколi не трэба забывацца, што галоўным героям з’яўляецца чалавек са сваiмi правамi”, - падкрэслiў монс. Мiльоре. Адначасова ён звярнуў увагу на тое, што ўпершыню ў гiсторыi лiк гарадскiх жыхароў перавысiў лiк вясковых насельнiкаў. Прадстаўнiк Ватыкану прызнаў, што “урбанiзацыя прапануе шмат магчымасцяў у развiццi эканомiкi”. У той жа час нельга падпарадкоўваць людзей эканамiчным умовам, якiя ствараюцца негуманным чынам. Гэта прымушае людзей эмiграваць, што злучана з занепакоенасцю i рознымi надзеямi, якiя маюць мiгранты, якiя часта прымушаны пакiнуць свае семьi i сяброў. “Менавiта таму, - зазначыў монс. Мiльоре, - трэба дапамагчы iмiгрантам захоўваць свае семьi. Гэта дапаможа iм быць болей адказнымi i больш паважна ставiцца да закона, значыць ўносiць большы ўклад у развiццё грамадства”.
Iншай праблемай, якая злучана з пакiданнем жыхарамi вёсак, - на думку арцыбiскупа, - ёсць стварэнне вялiкiх гарадоў, што маюць раёны ў якiх практычна немагчыма жыць.
“У 2005 годзе, - зазначыў прадстаўнiк Апостальскага Пасада пры ААН, - болей за 840 млн чалавек жылi ва ўмовах абсалютнай галечы”. Гэтыя асобы знаходзяцца ў пастцы галечы i маргеналiзацыi. Асаблiва павiнны быць узятыя пад увагу дзецi, якiя замест таго, каб iсцi ў школу праводзяць час на памойках, дзе шукаюць сродкi для выжывання. Гэта праблема павiнна прыцягнуць увагу кiраўнiкоў рознага ўзроўня, што могуць спрыяць развiццю жыцця сельскiх жыхароў, асаблiва ў так званых краiнах “на шляху развiцця”. У той жа час, нагадаў арцыбiскуп Мiльоре, - нельга забывацца аб тым, што да 2015 года трэба задаволiць патрэбу 675 млн асобаў у вадзе да пiцця i 2 мiл’ярдаў, якiя не маюць магчымасцi карыстацца базавымi медычнымi паслугамi. “Нацыянальныя i мiжнародныя палiтыкi, - зазначыў ватыканскi дыпламат, - павiнны забяспечваць жыхарам вёсак лепшыя ўмовы жыцця”.







All the contents on this site are copyrighted ©.