У Беларусі ствараецца Праваслаўная Радыёстанцыя. Як паведаміў журналістам настаяцель
храма Ўсіх Святых і Бязвінна Забітых у Айчыне протаіярэй Фёдар Поўный, ідзе этап
удакладнення праграмнага праекта.
Мітрапаліт Філарэт звярнуўся з прапановай да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, бо па
дзяржаўных і прыватных тэле- і радыёканалах Беларусі перадачы на рэлігійныя тэмы
выходзяць у нязручны час. Дык галава рэспублікі на сустрэчы з членамі Сынода БПЦ
у пачатку году сцвердзіў, што лічыць магчымым стварэнне ў беларусі праваслашнай радыёстанцыі.
З вырашэннем праблем тэхнічнага і кадравага забеспячэння праваслаўная радыёстанцыя
пачне вяшчанне.