2008-04-09 15:53:36

У Рыме прайшла канфярэнцыя, прысвячаная праблемам тых, што пацярпелi ад аборту i разводаў.


На аснове прыповесцi пра Добрага Самарытанiна ў iтальянскай сталiцы ў залi iмя Паўла XI° у Папскiм Латэранскiм унiверсiтэте прайшоў мiжнародны кангрэс пад назвай “Алей на раны. Адказ на язвы абортаў i разводаў”. Удзельнiкi спаткання разважалi над праблемай мiласэрнасцi ў сучасным свеце поўным пакутаў людзей, якiя патрабуюць ад нас канкрэтнай дапамогi.
Сустрэча была арганiзавана Папскiм iнстытутам iмя Яна Паўла II°, супрацоўнiкi якога, разам з членамi ордэна Калумба, займаюцца праблемамi шлюба i сямьi. Спатканне прайшло пад знакам iдэй, якiя выказаў Бенедыкт XVI° у сваёй энцыклiцы “Deus caritas est”. Свяцейшы Айцец лiчыць, што ў прыповесцi аб добрым самарытанiне касуюцца межы канцэпцыi “блiзкага”, яна робiцца больш сусветнай: “Кожны мае неабходнасць у ва мне i я магу дапамагчы яму, бо гэта мой блiзкi”. “Праграма хрысцьянiна – Добрага Самарытанiна i Езуса – гэта мець “сэрца, якое бачыць” дзе ёсць неабходнасць у любовi i дзейнiчае адпаведным чынам”, - зазначыў Папа.
Перад усiм у самой Царкве трэба выслухоўваць i разважаць над пакутамi людзей. Удзельнiкi кангрэсу ў Папскiм латэранскiм унiверсiтэте абмеркавалi сiтуацыю тых людзей, якiя перажылi траўму разводу ўласных бацькоў цi тых, што перажылi аборт. Аналiз гэтых праблем павiнен спрыяць пастырскай дзейнасцi, заснаванай на мiласэрнасцi, вольнай ад любога тыпу iдыялогii.
“Асновай для гэтага кангрэсу, - сказаў у сваiм уступным слове монс. Лiвiо Мелiна, кiраўнiк iнстытута iмя Яна Паўла II°, якi займаецца праблемамi шлюбу i сямьi, - была прапанавана амаль год таму прафесарам Андэрсанам, адным з кiраўнiкоў рыцараў Калумба i намеснiкам старшынi фiлiяла згаданага iнстытута ў ЗША, пад час цыкла лекцый аб палiтыцы ў галiне сямьi.
У сваiм уступным слове праф. Андерсан зазначыў, што ясным знакам несправядлiвасцi абортаў i разводаў з’яўляюцца скрытыя перажываннi многiх людзей, у сувязi з чым нельга пакiдаць без увагi шматлiкiя iнiцыятывы людзей у ЗША, накiраваных на выкараненне згаданых праблем.
У сваю чаргу монс. Мелiна зазначыў: “Як мы самi можам не дапамагчы тым, што зрабiлiся невiнаватымi ахвярамi разводаў, сярод якiх ёсць i дзецi, цi яшчэ ненароджаныя, жыццё якiх было перарванае яшчэ ва ўлоннi мацi, а таксама iншым асобам, якiя зрабiлiся ахвярамi абортаў i разводаў?” Царква адчувае заклiк быць Добрым Самарытанiнам, Езусам, i, разам са шматлiкiмi мужчынамi i жанчынамi звярнуцца з дапамогай да людзей, якiя пакутуюць.
Пад час спаткання ў розных групах абмяркоўвалiся наступныя праблемы: дзецi, бацькi якiх развялiся; схаваныя наступствы абортаў; пакуты, злучаныя з абортамi; стварэнне пастырскай дзейнасцi для дзяцей, бацькi якiх развялiся.







All the contents on this site are copyrighted ©.