2008-04-09 14:44:45

Аўстралія: падрыхтоўкі да Сусьветнага Дня Моладзі праходзяць спраўна


У месяцы ліпені, гэтага году, пачнецца 23-ы Сусьветны Дзень Моладзі ў Сыднэй. Першы раз з пілігрымкаю на гэты кантынэнт адпраціцца Папа Бэнэдыкт 16. “Сітуацыя ёсьць памыснаю: мы не маем ніякіх істотных праблемаў ці нечаканых выклікаў—сказаў Ватыканскаму Радыё кардынал Пэлль.
На думку гаспадара гэтых здарэньняў падрыхтоўкі ідуць згодна з прадбачаньнямі. Для многіх маладых людзей праблемаю зьяўляецца аддаленасьць, таму што Аўстралія ляжыць далёка ад іншых кантынэнтаў. Іншыя цяжкасьці зьвязаныя з паслабленьнем амэрыканскага даляра. Гэта зможа стварыць нейкія перашкоды для амаль 40-а тысяч моладзі, якая мае прыбыць са ЗША – сказаў кардынал Пэлль. З іншых кантынэнтаў прыбудзе каля 160-ці тысяч асоб. Гэта больш чым мы спадзяваліся- сказаў аўстралійскі кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.