2008-04-09 14:13:27

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 9-га красавіка



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з цэлага сьвету.
. Была гэта 13-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Менавіта сёньня Папа гаварыў аб Сьвятым Бэнэдыкце з Нурсы.
RealAudioMP3 Сьвяты Бэнэдыкт аб якім сёньня ідзе гаворка нарадзіўся ў Нурсы ( Італія) каля 480-га году. Зьяўляецца Айцом Заходняга Манаства. Заснавальнік Айцоў Бэнэдыктынаў, Аўтар Славутае Законнае Рэгулы. Ягонае жыцьцё і праца ў істотны спосаб уплыло на разьвіцьцё эўрапэйскае цывілізацыі і культуры.
Пасьля распачацьця вучобы ў Рыме- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе—бачачы маральнае сапсуцьцё, якое тады панавала, адсунуўся ад сьвету. Пасяліўся ў гроце са скалы ў ваколіцах Субьяко. Узьняў жыцьцё пустэльніка. Яго сьвятое стаўленьне да жыцьця прыцягнула да яго многа пасьлядоўнікаў, таму неўзабаве ў суседзтве сваёй пустэльні заснаваў многа меншых манастыроў.
У 529-м годзе- зноў сказаў Сьвяцейшы Айцец- з групаю субратоў пасяліўся ў Монтэ Касіно, фармуючы бэнэдыктынскую духоўнасьць на Рэгуле, якая прызнавала Законнае Жыцьцё за школу паслугі Хрысту. У законным жыцьці адобрываў асаблівую ролю малітвы, Літургіі, фізычнае працы і дасьледаваньне, асабліва Сьвятога Пісаньня.
У 1964-м годзе Папа Павал 6-ы абвясьціў яго Патронам Эўропы. Дзейнасьць і праца Сьвятога Бэгэдыктам зьяўляецца выклікам таксама і для нас. Імкнучыся да новай, трывалай еднасьці Эўропы- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—трэба сёньня не толькі ўздымаць новыя палітычныя, эканамічныя і законныя намаганьні але таксама этычнае і духоўнае аднаўленьне, якія адносяцца да хрысьціянскіх каранёў нашага кантынэнту.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.