2008-04-08 13:10:06

Бэнэдыкт 16 аддаў пашану мучанікам нашых часоў


У панядзелак 7-га красавіка, пад вечар, Папа наведаў базыліку Сьвятога Барталамея, якая знаходзіцца на востраве Тыбэр. У часе візыту Сьвяцейшы Айцец прыпрмніў, што Ян Павал ІІ пасьвяціў гэтае месца памяці мучанікаў 20-га стагоддзя і даручыў яго рымскай Супольнасьці Сьвятога Эджыдыя, якая ў 2008-м годзе ўшаноўвае 40-а годдзе свайго заснаваньня.
У казаньні, ў часе Літургіі Слова, Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што ў Базыліцы Сьвятога Барталамея ўшаноўваецца памяць шматлікіх мучанікаў. Ужо ад сярэднявечча там знаходзяцца мошчы Апостала Барталамея ды Сьвятога Вайцеха. Шэсьць алтароў увекавечвае памяць хрысьціян розных веравызнаньняў, якія ў 20-м стагоддзі сталі ахвярамі камунізму і нацызму, былі замардаваныя ў Амэрыцы, Азіі, Акеаніі, Гішпаніі, Мэксыка,Афрыцы. Даючы сьведчаньне веры, яны жылі любоў”ю Хрыста.
Многія панесьлі сьмерць, выконваючы эвангэлізацыйную місію Касьцёла- прыпомніў далей Сьвяцейшы Айцец. Іхняя кроў зьмяшалася з крывёю мясцовых хрысьціян, якім перадавалі веру. Іншыя, часта будучы ў меншасьці, былі забітыя з нянавісьці да веры. Іншыя ўканцы аддалі жыцьцё, каб не пакінуць патрабуючых, убогіх, даручаных ім вернікаў. Не пабаяліся пагрозаў і небясьпекаў- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Бэнэдыкт 16. Гэта былі біскупы, сьвятары, законніцы і законнікі ды вернікі -сьвецкія асобы.









All the contents on this site are copyrighted ©.