2008-04-07 13:58:08

Тэлеграма з Ватыкану пасьля забойства праваслаўнага сьвятара ў Іраку


Бэнэдыкт 16 ёсьць глыбока засмучаны забойствам духоўнага Сырыйскае Праваслаўнае Царквы, Ёзэфа Адэля Абуді. Ён быў 5-га красвіка замардаваны ў цэнтры Багдада. Яго забілі, калі пакідаў сваё памешканьне.
Спачувальную тэлеграму ў імені Папы накіраваў кардынал Бэртонэ. У ёй запэўнівае сырыйскага арцыбіскупа Багдада аб малітве Сьвяцейшага Айца ў намеры сям”і забітага ды ўсёй супольнасьці тамашніх хрысьціян. Бэнэдыкт 16 жадае, каб усе людзі ішлі дарогаю міру, будуючы ў Іраку справядлівае і талерантнае грамадзтва- напісаў Ватыканскі Сакратар Стану.








All the contents on this site are copyrighted ©.