2008-04-07 16:48:54

Сакратар Папскай рады да спраў мiгрантаў зрабiў заяву адносна выхавання дзяцей у семьях мiгрантаў


У семьях кiтайскiх iмiгрантаў дзяцей лiчаць складаючай часткай механiзму, якi павiнен функцыянаваць адпаведным чынам. Дзяды i бабкi, выконваюць невялiкiя працы, ходзяць на закупы, прыбiраюць кватэры i большую частку таго, што зарабляюць выдаюць на ўнукаў. Гэта заявiў монс. Агостiно Маркетто, Сакратар Папскай рады да спраў пастырскай дзейнасцi сярод мiгрантаў i ўцекачоў, пад час Пленарнай асамблеi Папскай рады да спраў сямьi. Арцыбiскуп Маркетто прысвяцiў сваю прамову ролi дзядоў i бабак у iмiгрантскiх семьях. Як сцвердзiў монс. Агостiно, у арабскiх семьях дзецi пачынаюць вывучаць рэлiгiйныя традыцыi калi бацькi лiчаць iх дастаткова падрыхтаванымi для гэтага. Такiм чынам, бацькi i дзяды з бабкамi пачынаюць знаёмiць малых з рэлiгiйнымi нормамi ва ўзросце 6-7 гадоў, у гэты перыяд яны пачынаюць выконваць пост у час “Рамадана” i вывучаць злучаныя з iм маральныя патрабаваннi i традыцыi. Пажылыя мусульмане не вельмi добра ставяцца да шлюбаў сваiх унукаў з асобамi, якiя паходзяць не з iх краiны цi належаць да iншай рэлiгii, альбо культуры. “У сучасным свеце мае месца адмоўны ўплыў на дзяцей не толькi з боку бацькоў, але i з боку цэлых семьяў”, - лiчыць монс. Агостiно Маркетто.







All the contents on this site are copyrighted ©.