2008-04-07 13:56:08

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 6-га красавіка


А паўдні 6-га красавіка тысячы пілігрымаў прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую багародзічную малітву. У сваім слове да прысутных Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да Эвангэльля дня ў якім гаварылся аб Вучнях з Эмаўс.
RealAudioMP3 Гэтая драма вучняў з Эмаўс адлюстроўвае сітуацыю многіх хрысьціян нашых часоў. Надзея веры стаецца дарэмнаю. Ды і самая вера падвяргаецца крызісу, што спрычынілі адмоўныя дасьведчаньні, якія пакідаюць пачуцьцё пакіненьня з боку Бога. Аднак гэтая нашая дарога ў Эмаўс- сказаў далей Бэнэдыкт 16—зможа стацца працэсам ачышчэньня і дасьпяваньня нашае веры. І сёньня мы можам наладзіць разгавор з Ісусам, слухаючы Яго словы. Ён і сёньня ламае для нас хлеб і дае нам Сябе самога за ежу. Такім чынам- сказаў далей Папа- сустрэча з Уваскрослым Хрыстом, магчыма і сёньня, дае глыбейшую і больш сапраўдную веру, можна сказаць загартаваную агнём пасхальнага здарэньня. Веру моцную, таму што ўзмацняюць яе не чалавечыя ўяўленьні, але Слова Божае і Яго сапраўдная прысутнасьць ў Эўхарыстыі.
Са шматлікіх груп, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра Папа Бэнэдыкт 16 прывітаў катэхістаў з Руху Фоколяры, якія працуюць ў парафіях ды ў Рыме маюць свой міжнародны зьезд.








All the contents on this site are copyrighted ©.