2008-04-05 11:50:46

Паслявелікодны перыяд па рашэнню Папы Яна Паўла 2-га ўжо ад 2000 году каталіцкая Царква прысвячае Міласэрднасці. Аб палітычным значэнні гэтай катэгорыі чалавечай праявадзейнасці разважае айцец Раньеро Канталамеса ў "Osservatore Romano"-


Штодзённік змяшчае артыкул прапаведніка Папскага Дома на першай паласе. Каб падкрэсліць грамадскі памер тэмы харытатыўнасці . Асабліва ў сённяшнім свеце міласэрднасць ёсць патрэбаю для кожнае жывое душы, каб заставалася жывой. Гэта не індывідуальнае, прыватнае пачуццё - сёння ў свеце дэгуманізацыйнай рэвалюцыі Карітас стаецца палітычным дзейнікам. Кожная рэлігія мае свайго бога, але аніводная не павінна стукаць ім, як зброяю для застрашвання іншых. Бог у кожнай рэлігіі ёсць узорам Міласэрднасці для таго, каб чалавек яго наследваў. Менавіта Міласэрднасць абагаўляе і абагульняе багоў кожнае асобнае веры ў Абсалют і Стварыцеля: юдэяў і хрысціян, мусульманаў і буддыстаў, дык стаецца рысаю супрацоўніцтва дзеля міра на свеце. Быць ці ня быць Багалюбна ласкавым - гэта перш за ўсё пытанне вернасці ці нявернасці ўласнаму рэлігійнаму спавяданню.
Біблейскі Бог паўстае перад Майсеям са словамі:"Госпад Бог - чалавекалюбны і міласэрдны, доўгацярплівы і міласцівы ды сапраўдны"... Уся Біблія сцвярджае гэта вызначэнне ажно да прыйсця ў свет Ісуса Хрыста, Які выяўляецца найвышэйшым Адкрыццём Ласкі Айца Нябеснага (да чалавека). Папа Ян Павал 2 назваў сваю Энцыкліку аб біблейскім Богу "Багаты на Ласку". Але й Магамет прапаведваў Бога не толькі ўсясільнага, хуткага на суд і гнеў. Муххамад даў Богу імя "Міласцівы", якое адтады сталася найменавальным у Аравіі ды занатавана ў формуле, што папярэднічае кожнай суры Карану, менавіта:"У імя Бога Ласкавага, Міласэрднага". Буддызм, які не ведае ідэі Бога-Асобы і Стварыцеля, у ім аснова Абсалюта з'яўляецца антрапалагічнай і касмічнай: чалавек мае быць салідарным і адказным для таго, каб быць у суполцы з усім жывым на Зямлі.
Уявім на момант, што будзе, калі здолеем перанесці ў палітычную практыку вялікую каштоўнасць міласэрднасці. Абмяжуемся адным з самых балючых і доўгіх канфліктаў: што б адбылася, калі б ізраільцяне і палестынцы ,замест каб думаць аб мінулых несправядлівасцях, пачалі спачуваць другому боку, аб адчаі, у які ўпадаюць людзі з абодвух бакоў. Рашэнне "вока за вока, зуб за зум" паказала, што не здольнае вырашыць анічога нават у вайсковай і палітычнай галінах, а толькі правакуе далейшыя гвалты. Міласэрднасць, хаця і не замяняе праўду і справядлівасць, з'яўляецца ўмовай , без якой немагчымае іх вынаходжанне. Яно з'яўляецца паказчыкам не слабасці, але сілы. Супрацьлегласць міласэрднасці -нажаль, дамінуючая тэндэнцыя . калі кожны імкнецца высмяяць другога абвергнуць довады супрацьлеглага боку, нават не ацаніўшы іх. Такія паводзіны глыбока апалітычныя, не гаворачы ўжо пра тое, што антырэлігійныя. Натуральна, калі пад палітыкай разумець абарону інтарэсаў дзяржавы, а не толькі сваёй партыі ці групоўкі.

Цяперашні







All the contents on this site are copyrighted ©.