2008-04-04 15:50:51

На Святой Зямлi памятаюць Яна Паўла II°.


“Ян Павел II° пакiнуў вялiкую памяць не толькi ў хрысцiянаў, але таксама ў мусульманаў i гебрэяў. У дзень яго смерцi, тры гады таму, усе сродкi масавай iнфармацыi прысвяцiлi вялiкую ўвагу гэтай трагiчнай падзеi. Гэта даволi рэдкi факт, бо навiны аб хрысцiянскiм жыццi рэдка асвятляюцца мясцовай прэсай Святой Зямлi. Але тады гэта была галоўная навiна”, - сказаў а. Пьербаттiста Пiццабалла, кустод Святой Зямлi, прыпамiнаючы асобу Яна Паўла II° у трэцюю гадавiну з дня яго смерцi. “Усе – гебрэi, мусульмане i хрысцiяне – аб’ядналiся ў павазе да гэтага Папы, якi быў так злучаны са Святой Зямлёй, аб якой часта прыпамiнаў у сваiх заклiках i сваiх малiтвах. Яго выявы каля “Муру плачу”, зробленыя пад час вiзiта 2000 года незабыўныя”, - зазначыў каталiцкi святар.
Гаворачы аб падарожжы Яна Паўла II° ён сказаў, што вiзiт на Святую Зямлю Папы Рацынгера магчымы, але арганiзаваць яго даволi складана. Тым ня меньш а. Пьербаттiста Пiццабалла выказаў упэўненасць, што ў недалёкай будучынi сучасны Папа наведае Святую Зямлю. “Прыезд Свяцейшага Айца, - на думку кустода, - быў бы вялiкiм стымулам для пагаднення i ўстанаўлення мiру ў гэтым рэгiёне”.







All the contents on this site are copyrighted ©.