2008-04-02 14:20:17

У Сеуле адкрыўся новы каталiцкi унiверсiтэт.


У сталiцы Паўднёвай Карэi адкрыўся новы каталiцкi унiверсiтэт, якi будзе спецыялiзавацца на праблемах, злучаных з бiяэтыкай. Гэта першая навучальная ўстанова такога тыпу ў Азii. Пад час свайго казання сеульскi кардынал Чонг Жiнсук зазначыў: “Унiверсiтэт будзе мець магчымасць выхоўваць студэнтаў з новым менталiтэтам, якiя здолеюць змагацца з культурай смерцi i абвяшчаць каталiцкiя прынцыпы, заснаваныя на павазе да чалавечых iстотаў i да iх годнасцi”.
Сярод iншых курсаў, у новастворанай навучальнай установе будуць выкладацца бiяэтыка, культура жыцця, генэтыка i падтрымка нараджальнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.