2008-04-02 14:00:39

Трэцяя гадавіна сьмерці Папы Яна Паўла ІІ


2-га красавіка ўвесь сьвет успамінае Папу Яна Паўла ІІ-га, на думку многіх Сьвятога ўжо пры жыцьці. Ушанвааньне гадавіны сьмерці пачалося ў Ватыкане Сьвятою імшою для польскага духавенства пры гробе Яна Паўла ІІ. Сьвятою Імшу адслужыў кардынал Станіслаў Дзівіш.
Галоўныя ўрачыстасьці 3-е гадавіны сьмерці Папы Вайтылы адбыліся пад старшынствам Бэнэдыкта 16, які адслужыў Сьвятую Імшу на Плошчы Сьвятога Пятра. Эўхарыстыя ў намеры Яна Паўла ІІ дала пачатак таксама Сусьветнаму Апостальскаму Кангрэсу Божае Міласэрнасьці. Тым жа вечарам, у сераду ў гадзіне 21-й рымскага часу адбылася малітоўнае чуваньне моладзі, зарганізаванае Рымскаю Дыяцэзыяю. Дэлегацыя моладзі адгаварыла ружанцовую малітву пры гробе Яна Паўла ІІ. Дзякуючы спалучэньню па радыё-тэлебачаньню ў малітве ўдзельнічалі пілігрымы на Плошчы Сьвятога Пятра (наша група Святло і жыццё таксама) і цэлым сьвеце.
У раняшняй Літургіі ў дзень памінавення ўдзельнічала многа кардыналаў ды сьвятароў, сярод якіх арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ды ксёндзе Ігар Лашук як таксама тысячы вернікаў. У сваім казаньні Папа Бэнэдыкт 16 сказаў:
RealAudioMP3 Дзень 2-га красавіка застаўся ў памяці Каталіцкага Касьцёла як дзень сьмерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Мы перажываем нанава з вялікімі эмоцыямі гэтыя моманты ў суботу вечарам 2005-га году, калі вестка пра ягоную сьмерць была прынятая вялікім натоўпам вернікаў малітвай. На працягу некалькіх дзён Ватыканская Базыліка ды Плошча Сьвятога Пятра тады сталіся сэрцам сьвету. Натоўпы вернікаў аддалі пашану Папе. Ягоныя паховіны былі сьведчаньнем пашаны і прывязанасьці да Яго ў душах многіх вернікаў ды сьвецкіх асоб з кожнага кутку сьвету. Сьвятая Імша, як ён часта паўтараў, была для Яго цэнтрам кожнага дня ды ўсяго жыцьця, давала яму духоўныя сілы кіраваць Божым Народам.”
Затым Бэнэдыкт 16 прыпомніў важнейшыя этапы з жыцьця Караля Вайтылы ў спасланьні да мукаў і сьмерці Боскага настаўніка і Адкупіцеля.
RealAudioMP3
“Не бойцеся”. Гэтыя словы Анёла да жанчын-міраносіц сталіся дэвізам ( дзейнікам) Яна Паўла ІІ ад самага пачатку яго Пантыфікату. Заўсёды паўтараў іх у Касьцёле і для чалавецтва на дарозе да 2-х тысячнага году а затым у Трэцім тысячагоддзі. Заўсёды з непахіснаю стойкасьцю аж да Вялікае Пятніцы 2005-га году, калі ўдзельнічаў, цераз тэлебачаньне, ў “Крыжовай Дарозе” са сваёй прыватнай капліцы трымаючы ў руках Крыж. Ягоныя словы “Не бойцеся” не мелі за аснову чалавечыя сілы, але Божае Слова, Крыж ды Уваскрасеньне Хрыста. “Пакіньце мяне ісьці да Госпада”- гэтыя словы, што пацьверджваюць сьведкі, якія былі блізка яго, былі апошнія Яна Паўла ІІ.
Пашаныгодныя і дарагія браты- сказаў далей Папа- дзякую вам за прысутнасьць на гэтай Сьвятой Імшы. Асаблівую думку накіроўваю да ўдзельнікаў Першага Сусьветнага Кангрэсу Божае Міласэрнасьці, які пачынаецца менавіта сёньня ды які намерваецца паглыбіць навучаньне Яна Паўла ІІ адносна гэтае тэмы. Ён жадаў, каб пасланьне міласэрнае любові Бога дайшло да ўсіх і заклікаў вернікаў быць сьведкамі яе. Дзеля гэтага паднёс да хвалы алтароў сястру Фаўстыну Кавальску, якая сталася пасланкаю прарочай Божай Міласэрнасьці. Слуга Божы Ян Павал ІІ зазнаў ды асабіста перажыў трагэдыі 20-га стагоддзя і на працягу доўгага часу запытываўся, што можа затрымаць зло? Адказ мог быць толькі ў Божай любові. Толькі Божая Міласэрнасьць можа затрымаць зло. Толькі Любоў Усемагутнага Бога зможа перамагчы сілу нягоднікаў і зьнішчальную сілу эгаізму ды нянавісьці. Дзеля гэтага, ў часе апошняга падарожжа ў Польшчу сказаў: “Няма іншай крыніцы надзеі для чалавека як Божая Міласэрнасьць”.
Падзякуем Богу- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Бэнэдыкт 16- за дар для Касьцёла гэтага ягонага верніка і адважнага слугі. Хвалем і блаславім Найсьвятую Дзеву Марыю за нястомнае чуваньне над ягонаю асобаю і над ягоным навучаньнем у карысьць хрысьціянскага народу і ўсяго чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.