2008-04-02 14:01:08

Адпраўляючы памінальную Святую імшу ў капліцы Боскае Ласкі царквы Святога Духа блізка Ватыкану, дзяржсакратар Святога Пасаду ў сваім слове выказаў надзею на хуткую беатыфікацыю польскага Папы.


Кардынал Тарчізіо Бертоне таксама паведаміў, што даў сваё сведчанне і будзе сведкам на працэсе. Ён у прыватнасці падкрэсліў свае асабістыя ўраджанні ў часе сціслага супрацоўніцтва з Янам Паўлам 2-м, асабліва калі быў сакратаром Кангрэгацыі Веранавучання, сцвердзіў пра сваю павагу і любоў да Папы з Польшчы. Герарх прыпомніў, што менавіта Папа Вайтыла прызначыў яго біскупам Генуі. "Я памятаю яго, - сказаў ўчора кардынал Бертоне, - як чалавека надзвычайнай, смелай і поўнай дабрыні міласэрднасці да ўсіх. І ня толькі ў адносінах да людзей, але да цэлых народаў. Падзяляю жаданне многіх, хто хоча якнайхутчэй ўбачыць Яна Паўла 2-га у ліку блаславёных."







All the contents on this site are copyrighted ©.