2008-04-01 13:20:22

Непальскiя католiкi вераць у магчымасць асягнення мiру ў сваёй краiне.


“Нашы малiтвы былi пачуты. Цяпер мы будзем працягваць малiцца за добрыя вынiкi выбараў i за мiр”, - такiм чынам акрэслiў апошнiя пагадненнi памiж урадам i этнiчнымi групамi, якiя паменшылi хвалю насiлля, Апостальскi вiкарый у Непале, монс. Энтонi Шарма.
Згаданыя пагадненнi з’яўляюцца базавымi для будучых выбараў у мясцовую асамблею, задачай якой будзе адрэдагаваць канстытуцыю i, сярод iншага, вырашыць лёс старажытнай манархii Непала. Члены асамблей павiнны таксама акрэслiць пэўныя нормы працэса аўтаномii, чаго рашуча патрабуюць прадстаўнiкi этнiчных меншасцяў.
Гутарка iдзе аб наступным кроке на шляху нацыянальнага прымiрэння, якi падтрымлiвае таксама i мясцовая маленькая хрысцiянская суполка.
“Царква ў Непале, - дадаў монс. Шарма, - з радасцю ўспрыймае гэтыя пагадненнi i, перад усiм, перспектывы мiру, якiя адкрываюцца з правядзеннем выбараў у асамблею”.
Як вядома, у Непале толькi што скончылася крывавая грамадзянская вайна. Толькi ў 2006 годзе паўстанцы-мааiсты вырашылi весцi мiрныя перагаворы з урадам. З таго часу некаторыя этнiчныя групы, перад усiм на поўднi краiны, пачалi патрабаваць большай аўтаномii, больш месцаў у парламенце i розных тыпах адмiнiстрацыйнага ўпраўлення. Часта патрабуючыя гэтых зменаў мелi сутыкненнi з палiцыяй, якiя шкодзiлi нармальнаму жыццю непальцаў. Толькi ў лютым бягучага года ў вынiку такiх сутыкненняў загiнулi пяць чалавек, а ў мiнулым годзе iх ахвярамi сталi сорак пяць асобаў.
28 лютага нацыянальны ўрад i прадстаўнiкi этнiчных меншасцяў, што жывуць на поўднi i паўднёвым усходзе крайны, заключылi пагадненне, якое прадугледжвае стварэнне аўтаномнага рэгiёна з мясцовым урадам на чале. Менавiта межы кампетэнцыi гэтага ўрада павiнны быць акрэслены членамi Нацыянальнай асамблеi.







All the contents on this site are copyrighted ©.