2008-03-31 13:36:25

Усё больш стаецца змешаных шлюбаў - значыцца такіх, якія спалучаюць у сужонстве прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій ці нават розных рэлігій. Дык для ўдакладнення існуючых дакумантаў неабходны дадатковыя тлумачэнні.


Так вырашылі каталіцкія біскупы Паўднёва-Усходняй Еўропы. Яны хутка апублікуюць спецыяльнае кіраўніцтва, якое адрасуецца святарам ды й самім мужу і жонцы. Біскупы зазначваюць, што дагэтуль няма адзінага багаслоўскага падыходу да таямніцы шлюбу між католікамі, праваслаўнымі і пратэстантамі. Адно галоўнае - іх спалучае агульная вера ў Езуса Хрыста. Усё часцей уступаюць у шлюб хрысціяне з мусульманамі і прадстаўнікамі іншых рэлігій ці атэістамі. І тут існуе пагроза, што адзін з сужонцаў патрапіць у залежнасць ад другога ці прыйдзе да раўнадушша, пазбавіцца кантакту з прадстаўнікамі не толькі сваёй канфесіі і культуры, але наогул збедніць сваю асобу, губляючы карані. Такі чалавек стаецца дэзарыентаваны і ў пытанні выхавання дзяцей. Для захавання тоесамасці кожнай асобы неабходна даваць ёй духоўную падтрымку.
У нарадзе прынялі ўдзел члены біскупскіх Канфярэнцый Грэцыі, Балгарыі, Босніі, Герцагавіны, румыніі, Турцыі , а таксама члены Міжнароднай біскупскай Канфярэнцыі святых Кірылы і Мятода. У новай рэдакцыі кіраўніцтва будуць асветлены царкоўны,прававы, пастырскі аспекты змешаных шлюбаў. Канчатковую версію рэдактары прадставяць на сустрэчы прэзідэнтаў біскупскіх Канфярэнцый Паўднёва-Усходняй Еўропы 2009 года ў Турцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.