2008-03-31 13:30:23

У Кыргызстане хулiганы напалi на касцёл.


У ноч з Вялiкай пятнiцы на Вялiкую суботу група хулiганаў здзейснiла напад на пабудаваны ў мiнулым годзе касцёл Блаславёнай Мацi Тэрэзы Калькутскай, якi знаходзiцца ў кыргызстанскiм горадзе Джалал-Абад. Яны пабiлi каменнямi вокна, парвалi аб’явы, якiя былi павешаны з вонку касцёла.
Нягледзячы на акт вандалiзма, на наступны дзень у касцёле была адслужана ўрачыстая пасхальная Святая iмша, першая за час iснавання храма. Пад час iмшы была ахрышчана адна жанчына-немка, продкi якой некалi былi сасланы ў Джалал-Абад у сталiнскiя часы.
Два гады таму Свецейшы Айцец Бенедыкт XVI° узняў Каталiцкую Царкву ў Кыргызстане да ўзроўня Апостальскай адмiнiстратуры. Цяпер католiкаў краiны ўзначальвае бiскуп Мiкалай Месмер, якi быў хiратанiсаны адначасова са стварэннем згаданай Апостальскай адмiнiстратуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.