2008-03-29 10:44:01

У Ватыкане iдзе працэс па беатыфiкацыi Яна Паўла II°.


Другога красавiка 2008 года спаўняецца трэцяя гадавiна смерцi Слугi Божага Яна Паўла II°. У гэты дзень, а 10.30 ранiцы, Бенедыкт XVI° узначалiць Святую iмшу, якая пройдзе на пл. св.Пятра. 28 красавiка 2005 года Папа Бенедыкт XVI° аб’явiў, што для пачатку працэса беатыфiкацыi i кананiзацыi яго папярэднiка не трэба будзе чакаць пяць гадоў з моманту смерцi, як гэта прадугледжана Кананiчным правам. У красавiку 2007 года, у другую гадавiну з дня смерцi Яна Паўла II°, кардынал Камiлло Руiнi аб’явiў у базылiцы св. Яна на Латеране аб заканчэннi першай /дыяцэзiяльнай/ фазы беатыфiкацыi Папы-паляка. Тады ж сабраныя матэрыялы былi перададзены ў ватыканскую Кангрэгацыю да спраў кананiзацыi святых.
Карэспандэнт Ватыканскага радыё сп.Лука Каллодзi запытаўся ў кiраўнiка згаданай установы, кардынала Хосэ Сараiва Мартiнша, на якой стадыi знаходзiцца “рымская фаза” працэса, мэтай якога з’яўляецца ўзнясенне Яна Паўла II° да алтарнай хвалы:
- Усе мы памятаем дзень паховiнаў Папы Вайтылы, памятаем той заклiк “Santo subito!” (Святы адразу!). Гэты крык на пл. св.Пятра цудоўна паказаў настрой людзей: ён значыў, што Ян Павел II° сапраўды карыстаўся славай святасцi сярод вернiкаў, а гэта, як вядома, з’яўляецца галоўным у працэсе беатыфiкацыi. Калi б не было гэтай славы святасцi, то было б немагчыма нават распачаць такi працэс. Што ж тычыцца сучаснага стану працэса беатыфiкацыi Яна Паўла II°, то кожная працэдура зацверджання дакументаў гэтага тыпа мае дзве фундаментальныя фазы: мясцовую дыяцэзыяльную i рымскую, на ўзроўнi Святога Пасада. Першая фаза была скончына 2 красавiка мiнулага года. Лiтаральна ў той жа дзень была распачата другая фаза.
- А колькi будзе патрэбна часу для таго, каб назваць Яна Паўла II° блаславёным? – запытаўся наш карэспандэнт.
- Атрымаўшы дакументы з Кракаўскай дыяцэзii, - сказаў кардынал Мартiнш, - мы адразу паклапацiлiся аб зацверджаннi пастулатара працэсу для рымскай фазы, якi застаўся тым самым, што i на ўзроўнi дыяцэзii. Мы таксама назначылi куратара, пад кiраўнiцтвам якога пастулатар павiнен скласцi так званую “positio”, значыць сiстэматызаваць усе дакументы. Потым гэта “positio” будзе вывучына рознымi калегiяльнымi ворганамi Кангрэгацыi. Такiм чынам, у гэты момант пастулатар працэса беатыфiкацыi Яна Паўла II° займаецца складаннем “positio”, значыць, таго тома, цi тамоў, якiя потым будуць перададзены у Кангрэгацыю да спраў кананiзацыi святых. Такiм чынам, усё залежыць не ад нашай установы, а ад таго, колькi часу будзе патрэбна пастулатару, каб скончыць сваю працу. Я, - сказаў монс. Мартiнш, - не ведаю, колькi месяцаў, магчыма год… я гэтага не ведаю, як гэтага, напэўна, не ведае i пастулатар. Адзiнае, што магу гарантаваць, - як толькi мы атрымаем “positio”, дык адразу ж, не губляючы часу, пачнем вывучэнне дакументаў, бо, зразумела, Кангрэгацыя жадае, каб Ян Павел II° як мага хутчэй быў узняты да алтарнай хвалы, i яго магчыма будзе называць “Блаславёным”, i такiм чынам мы адкажам на заклiк вернiкаў: “Santo subito!”







All the contents on this site are copyrighted ©.