2008-03-29 10:44:27

Рэкалекцыі для эўрапэйскіх ерархаў на Сьвятой Зямлі


З 25 па 29 сакавіка 2008 г. у Святой Зямлі праходзяць рэкалекцыі, у якіх бяруць удзел 129 прадстаўнікоў епіскапатаў краінаў Еўропы. З Беларускіх іерархаў у духоўных практыкаваннях удзельнічаюць Старшыня ККББ Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Рэкалекцыйныя сустрэчы адбываюцца ў «Domus Galilaeae» — цэнтры супольнасцяў Неакатэхуменальнага шляху, што на беразе Галілейскага возера. Там прысутнічаюць таксама лідэры сусветнага неакатэхуменату Кіко Аргуэло і Кармэн Эрнандэс.
Тэматыка разважанняў: «новыя ўмовы евангелізацыі і хрысціянскае ўтаямнічанне». Ініцыятары Неакатэхуменальнага шляху прадставілі праблему «вераадступніцтва Еўропы» і плады «missio ad gentes» — т.зв. «місій сярод язычнікаў». Яны ў вялікай колькасці дыяцэзій праводзяцца неактэхуменальнымі святарамі, якім дапамагаюць групы місіянерскіх сем’яў.
26 сакавіка удзельнікі сустрэчы здзейснілі паломніцтва ў санктуарыі на беразе Галілейскага возера. Урачыстую святую Імшу ў касцёле Прымату св. Пятра цэлебраваў польскі іерарх кардынал Станіслаў Дзівіш. Ён маліўся за хутчэйшую беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, якога назваў «заступнікам новай евангелізацыі».
27 сакавіка пілігрымы прыбылі ў Ерузалем. Біскупы наведалі базыліку Гробу Пана, а таксама сустрэліся з іерархамі мясцовага Касцёла і прадстаўнікамі ўрада дзяржавы Ізраіля. Знаходжанне ў Святым Горадзе завяршылася цэлебрацыяй Эўхарыстыі ў Вячэрніку








All the contents on this site are copyrighted ©.