2008-03-29 10:45:00

Газета "Вестник католической Церкви" выйшаў у свет у Латвіі.


Выданне ёсць адказам на патрэбы рускамоўных католікаў Балтыйскай краіны - рускіх, беларусаў, украінцаў, палякаў, сібірскіх латгальцаў і іншых. У 1-м нумары чытачы знайшлі Вялікодныя віншаванні кардынала Яніса Пуятса і біскупа Еўглавы Антона Юста, навіны сусветнае Царквы і Касцёла Латвіі, інтэрв'ю і рэпартажы. Так. разварот аддадзены інтэрв'ю з латыскім святаром Ольгертам Далецкім. які першы зразумеў патрэбы рускамоўных католікаў і іншых хрысціянаў Латвіі і пачаў служыць па-руску Эўхарыстыю у Рызе. Гістарычная старонка прысвечана біяграфіі слугі Божага Балеслава Сласкана. Ёсць катэхічны раздзел і роздумы аб сучаснай хрысціянскай сям'і, аб дзецях у касцёле. Маецца ў газеце нават красворд і свецкія аб'явы побач з мясцовымі аб'явамі аб падзеях у Латвійскім Касцёле.







All the contents on this site are copyrighted ©.