2008-03-28 11:24:36

Кароль саўдаўскай Аравii прапануе арганiзаваць мiжрэлiгiйнае спатканне.


Кароль Саудаўскай Аравii Абдулла Бiн Абдэль-Азiз заявiў, што мае намер правесцi спатканне памiж прадстаўнiкамi “монатэiстычных рэлiгiй”, у якiм прыймуць удзел тыя, што наследуюць традыцыi Карана, Эвангелля i Старога Запавету. Арабская газета “Al Hayat” паведамiла аб iнiцыятыве саўдаўскага караля, якi заявiў аб гэтым пад час канфярэнцыi, што прайшла ў Эр-Рыядзе i была прысвячана дыялогу iсламскага свету i Японii.
Кароль закрануў у сваёй прамове сiтуацыю напружанасцi, якая выклiкана неразуменнем, што iснуе памiж рознымi культурамi i цывiлiзацыямi ў свеце. Абдэль-Азiз таксама паяснiў, што з дапамогай гэтай iнiцыятывы ён жадае ўнесцi свой ўклад у збаўленне чалавецтва ад заняпаду.
Саудаўскi кароль удакладнiў, што ўжо гаварыў аб сваiх планах са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI°, якi падтрымаў згаданую iдэю пад час вiзiта караля ў Ватыкан у лiстападзе мiнулага года. “Я, - зазначыў кiраўнiк Саудаўскай Аравii, - удзячны Папе за тое, як ён прыняў мяне. Гэта было цёплае спатканне памiж двума людзьмi, а не памiж двума манархамi.
Газета “Al Hayat”, якая выдаецца ў Лондане, паведамiла аб “далучэннi да задумы караля” рэлiгiйных лiдэраў Саудаўскай Аравii, дзе iслам iснуе на аснове строгiх канонаў ваххабiзма.







All the contents on this site are copyrighted ©.