З вясны па восень 2008 году Папская Рада "Справядлівасць і мір" правядзе шэраг міжнародных
канферэнцый і семінараў, накіраваных на большае распаўсюджанне сацыяльнай дактрыны
каталіцкае Царквы ў грамадствах сучаснасці. Прэзідэнт Рады кард. Ренато Марціно мае
намер прыняць удзел ва ўсіх.
Прычым, не толькі тых, што адбудуцца ў Ватыкане і Італіі, але мяркуе прыбыць у Тайланд,Румынію,
Бразілію, шэраг заходнееўрапейскіх краін. Адна з важнейшых канферэнцый пройдзе праз
2 тыдні ў Ватыкане на тэму "раззбраенне, развіццё і мір: перспектывы інтэгральнага
раззбраення". Асаблівая ўвага ў ходзе працаў будзе нададзеная этычна-палітычным пытанням,
эканоміцы і юрыдычнай забяспечанасці справядлівых урэгуляванняў на ўзроўні міжнародных
арганізацый, уключаючы па-заўрадавыя і рэлігійныя. Летам таксама ў Ватыкане пройдзе
ўплывовы сход з шырокім удзелам адказных асоб і арганізацый на тэму "Палітыка як
форма міласэрднасці, так моцна запатрабаваная грамадствамі". Будзе прадстаўлена хрысціянскае
бачанне палітыкі са скарыстаннем справядлівага фінансавання ў абстаноўцы супрацоўніцтва;
гаворка пойдзе аб правах і абавязках сучаснага чалавека ў галіне абароны жыцця і сям'і,
аб біятэхналогіях. У жніўні пройдзе 3 кантынентальны Кангрэс, гэтым разам у Танзаніі,
бо прысвечаны Афрыцы. Прыгадаем, 2 папярэднія былі прысвечаныя Амерыцы - ў Мехіка
і летась Азіі - у Тайландзе. Напрыканцы верасня ў Рыме Рада зарганізуе семінар
па налогаабкладанні з розглядам як нацыянальных, так і міжнародных прыкладаў і прапаноў.
Таксама восенню Рада "Справядлівасць і мір (Юстыцыя ет пакс)" прыме ў сябе ўдзельнікаў
сусветнага семінара, каб паразважаць над адносінамі свецкіх да сацыяльнага навучання
Касцёла і яго ажыццяўлення. Запрашаюцца дзеячы, ад якіх гэта залежыць.