2008-03-28 11:38:55

24 красавіка, сёлета, рэліквіі айца Пія - "Падрэ Піо", стыгматыка-францысканца, будуць адкрытыя для вернікаў. Ужо 300 000 чалавек запісаліся ў ліст для наведання санктуарыя з яго гробам на месцы служэння гэтага чалавека, уведзенага у сан святых Папам Янам Паўлам 2, у горадзе ў італьянскай Апуліі Сан Джованні Ротондо.


Уплывовая свецкая італьянская газета "Ла Стампа" кажа пра "бум" пілігрымак да санктуарыя. У сваім рэпартажы газета папярэджвае, што тыя, хто не запісаліся, рызыкуюць не патрапіць у горад ці стаяць у аўтамабільных пробках, а потым доўгіх чэргах гадзінамі, ды й магчыма так і не здолеюць падысці на малітву да рэліквіі. Крыпта будзе адчыненая з 7 раніцы да 19 вечара цэлы тыдзень. Айцы-капуцыны, якія вядуць рэгістрацыю й упарадкоўваюць плыні пілігрымаў, мяркуюць, што за гадзіну ля гробу будзе праходзіць і маліцца каля 400 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.