2008-03-27 12:48:58

Патрыярх Мiшель Саббах заклiкаў да мiру на Святой Зямле.


“Верыць у Езуса, памёрлага i ўваскрослага, значыць верыць i спадзявацца, што гэта зямля, аддадзеная на смерць некаторымi кiраўнiкамi i звязаная грамадзкiм меркаваннем, можа аднавiцца”, - сказаў лацiнскi Патрыярх Ерусалiма, монс. Мiшэль Саббах, пад час пасхальнага казання. “Зямля, - зазначыў ён, - штодзённасць якой ужо на працягу гадоў зрабiлася сталым крыжом, акрывавленым жыццём, у якiм ёсць нянавiсць, вязнi, забiтыя людзi, разбураныя хаты, акупацыя i няпэўнасць. Падзеi апошнiх тыдняў, якiя адбылiся ў сектары Газа, напад на ерусалiмскую iешыву, забойства маладых людзей у Бэтлiеме i ўсё iншае, з’яўляюцца паўторам падзей мiнулых гадоў. Мы няспынна паўтараем: бяспека не паходзiць ад няпэўнасцi, якая пануе ў дамах iншых. Неабходна абраць новыя шляхi”.
Патрыярх Саббах заклiкае “глядзець у гару, разважаць аб Хрысце, памёрлым i ўваскрослым, каб даць гэтай зямле новую надзею”. Галава католiкаў лацiнскай традыцыi на Святой Зямле звярнуўся i непасрэдна да Iзраiля: “выбраны народ, тваё паклiканне такое самае як i паклiканне Езуса – нанова даць жыццё свету i самому сябе. Вайскоўцы, тыя, што плануюць войны, iнтэлектуалы Iзраiля, вам трэба перагледзiць ваша паклiканне i паклiканне гэтай зямлi, абранасць, вечны саюз, каб заключыць саюз з Богам, з усiм чалавецтвам i адкрыць крынiцу новага жыцця на Святой Зямле i на ўсёй планеце”.







All the contents on this site are copyrighted ©.