147 дарослых прынялі Таямніцу Хросту ў Пнам Пені на Пасху 2008 года. Ахрысцілі жыхароў
Камбоджы айцы місіянары, бо пасля рэвалюцыі "чырвоных кхмераў" 1980 году ў краіне
не засталося жывым анікога са святароў, манахаў і манашак. Перад нашым Тысячагоддзем
у Камбоджы пачала адраджацца Царква.
Новаахрышчаныя рыхтаваліся да Хросту напрацягу трохгадовага катэхуменату. Такі перыяд,
на думку айцоў, дапамагае ўтрываць у выбары, добра азнаёміцца з праўдамі веры і ўмацаваць
сваю сувязь з Богам. Для многіх рашэнне прыняць хрысціянства прывяло да канфліктаў,
нават разрыву з сям'ёй і сябрамі, да пазбаўлення спадчыны, варожасці з боку знаёмых
і суседзяў. Зараз да каталіцкай Царквы Камбоджы належыць 19 тысяч чалавек з 12-мільённага
насельніцтва краіны Таямніцу Хросту новыя катэхумены прынялі з рук апостальскага вікарыя
Пном Пеня біскупа Эміля Дэ-томба. Ён заклікаў хрысціянаў Камбоджы да адвагі ў сведчанні
сваёй веры ў Ісуса Хрыста.