2008-03-26 13:43:02

У Маскве прайшла прэзентацыя энцыклiкi Бенедыкта XVI° "Spe salvi".


У расiйскай сталiцы прайшла прэзентацыя другой энцыклiкi Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° “Spe salvi” /Збаўленыя надзеяй/. Энцыклiка была надрукавана ў расiйскiм францысканскiм выдавецтве пры супрацоўнiцтве з Апостальскай нунцыятурай i каталiцкiм iнфармацыйным агенствам “Agnuz”. Прэзентацыя прайшла 25 сакавiка пры культурным цэнтры “Духоўная бiблiятэка”. У ёй прынялi ўдзел: арцыбiскуп у Маскве монс. Паоло Пеццы, з каталiцкага боку, i праваслаўны святар а. Уладзiмiр Шмалiй, сакратар Сынадальнай тэалагiчнай камiсii Маскоўскага патрыярхата i вiцэ-рэктар Тэалагiчнай акадэмii ў Сергiявым Пасадзе. Цэнтр “Духоўная бiблiятэка” быў адкрыты ў Маскве ў 1993 годзе фондам “Хрысцiянская Расiя” разам з мiнскiм Праваслаўным цэнтрам iмя святых Кiрыла i Мятода i маскоўскiм аддзяленнем дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Карытас”. У iм разам працуюць католiкi i праваслаўныя, якiя арганiзуюць спатканнi, выставы, публiкацыi экуменiчнага характара. На базе цэнтра ў 2006 годзе ўжо было арганiзавана абмеркаванне працы Свяцейшага Айца “Уводзiны ў хрысцiянства”, прадумову да якой зрабiў галава Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў Маскоўскага патрыярхата мiтрапалiт Кiрыл.







All the contents on this site are copyrighted ©.