2008-03-26 13:44:01

Кінастудыя "Беларусьфільм" пачала здымкі пра нацыянальную званарную традыцыю і яе яркіх персанажаў , перш атрымаўшы блаславенства Мітрапаліта Мінскага й Слуцкага Філарэта.


Ужо адздыманыя сюжэты на мінскім прадпрыемстве "Адметнае ліццё", у сталічнай школе званароў; зроблена інтэрв'ю з дырэктарам музея старажытнабеларускай культуры АН РБ Лазукам, абрысы занарскіх вежаў з гучнымі насельнікамі з асаблівым мастацкім прыпынкам на вяршыні Петрапаўлаўскага сабору. У Бабруйску ў цэнтры ўвагі здымачнай групы - рэжысёра Самойлава і галоўнага кансультанта - дырэктара школы званароў Бярозкіным плюс тэхнічная каманда - сталіся Свята-Георгіеўскі і Свята-Нікольскі храмы . Ужо адздыманая таксама важная падзея - чын асвячання званоў храма Ваздзвіжання Крыжу Гасподняга ў вёсцы Бальшая Лісіца пад Нясвіжам і пачатак будаўніцтва царквы ў Лідзе ў гонар іконы Божае Маці "Шуканне загінуўшых". Будзе скарыстаны і матэрыял аб званіцах Мінска ды інтэрв'ю са званарамі братэрства святога Паоліна Міласцівага.







All the contents on this site are copyrighted ©.