2008-03-24 12:15:05

Пад час Сусветнага Дня моладзi будзе магчыма ўшанаваць рэлiквii "маладзёвага святога" з Iталii.


“Маладыя людзi, якiя накiруюцца ў Сiднэй будуць мець магчымасць ушанаваць рэлiквii Рьера Джорджо Фрассатi, аднаго з чатырох Нябесных заступнiкаў Сусветнага Дня моладзi. Рэлiквii будуць выстаўлены ў катэдры горада”, - аб гэтым заявiлi члены “Асацыяцыi Пьера Джорджо Фрассатi” пасля кананiчнага прызнання цела блаславёнага турынца, якога клiчуць “маладзёвым святым”. “Мы чакалi толькi станоўчага рашэння па гэтаму пытанню кардынала Полетто, арцыбiскупа Турына, якое было прынята некалькi дзён таму. Цяпер мы займаемся падрыхтоўкай рэлiквii да падарожжа ў Аустралiю. Папрасiў аб гэтым кардынал Пелл, арцыбiскуп Сiднэя i члены Арганiзацыйнага камiтэта Сусветнага Дня моладзi”, - паведамiлi члены “Асацыяцыi Пьера Джорджо Фрассатi”.
Рэлiквii будуць выстаўлены ў труне ў катэдры Сiднэя. Каля труны будуць змешчаны розныя ўпрыгожваннi, у тым лiку i чатэры дошкi з намаляванымi на iх кветакамi. Гэтыя дошкi распiсала мацi блаславёнага. Яны, таксама як i цела Пьера Джорджо Фрассатi, захоўваюцца ў Турынскай катэдры.
Плануецца, што цела блаславёнага будзе магчыма ўшанаваць у Сiднэi ўжо ад 15 чэрвеня, яшчэ да пачатку Сусветнага Дня моладзi. У сваю чаргу, Нацыянальная служба да спраў пастырскай працы сярод моладзi Бiскупскай канфярэнцыi Аўстралii падрыхтавала адмысловую выставу, прысвячаную блаславёнаму турынцу.







All the contents on this site are copyrighted ©.