2008-03-24 12:23:30

Вялікоднае пасланьне Папы "Urbi et Orbi"


RealAudioMP3
Гэтыя словы вялікодных пажаданьняў для беларусаў а таксама пажаданьні ў 63-х мовах сьвету, дайшлі а паўдні ў нядзелю 23-га сакавіка, за пасрэдніцтвам радыё і тэлебачаньня, якіх было больш за сотню, да больш за 60-т краін сьвету.
Традыцыйная вялікдная сустрэча Папы з вернікамі, спалучана з надзяленьнем Апостальскага Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( Гораду Рыму і сьвету) была папярэджана Сьвятою Эўхарыстыяю, якую Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў на Плошчы перад Базылікаю Сьвятога Пятра. Было вельмі дрэннае надвор”е, цэла час падаў дождж. Аднак многа вернікаў і паломнікаў асталося на Плошчы Сьвятога Пятра, каб выслухаць вялікоднае пасланьне Папы, якое пачалося наступнымі словамі
RealAudioMP3
Я ўваскрос і заўсёды з Табою”. Аллелюя. Дарагія Браты і Сёстры, памёршы ды ўваскрослы Ісус паўтарае нам сёньня гэтую радасную навіну: гэта пасхальная навіна. Прыймем яе з удзячнасьцю. Таксама ў часе дажджу праўдаю ёсьць тое, што Госпад уваскрос і дае нам сваю радасьць. Малемся, каб радасьць паміж намі была таксама і ў гэтых абставінах. Дзякуючы сьмерці і ўваскрасеньню Хрыста мы таксама ўвасрасаем сёньня да новага жыцьця і абьядноўваючы наш голас з Яго голасам, мы абвяшчаем, што хочам аставацца назаўсёды з Богам, з нашым заўсёды добрым і міласэрным Айцом- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.
Браты і сёстры, хрысьціяне ў кожнай частцы сьвету сумленна адкрытыя на праўду- працягваў Сьвяцейшы Айцец- хай ніхто не замыкае сэрца на ўсемагутную любоў, якая збаўляе. Ісус Хрыстос памёр і ўваскрос за ўсіх: Ён ёсьць нашаю надзеяю, сапраўднаю надзеяю для кожнае чалавечае істоты. Сёньня, так як зрабіў са сваімі вучнямі ў Галілеі, перш чым вярнуўся да Айца, ўваскрослы Ісус пасылае ва ўсе куткі сьвету таксама і нас як сьведкаў Яго надзеі і запэўнівае нас: “Я з вам праз усе дні, аж да сканчэньня сьвету”.
Глядзеўшы на раны Хрыста можна зразумець сэнс і вартасьці цярпеньня. Можна таксама лячыць сучасныя раны чалавецтва, таму што менавіта Ён перавязвае раны разбітых сэрцаў, бароніць слабых, прадказвае вызваленьне для палонных і суцяшае засмучаных на духу- падкрэсьліў Папа.
Як жа часта адносіны паміж людзьмі, групамі, народамі не ёсьць намечаныя любоў”ю, але эгаізмам, нясправядлівасьцю, нянавісьцю, насільлем- гаварыў далей Сьвяцейшы Айцец. Гэта раны чалавецтва, адкрытыя і балючыя ў кожным кутку сьвету, часта вядомыя а часта скрываныя. Раны, якія разрываюць душу і цела нязлічоных нашых братоў і сясьцёр. Яны чакаюць суцяшэньня і вылячэньня цераз пахвальныя раны Уваскрослага Госпада і цераз салідарнасьць тых, якія Яго насьледуюць, ў Яго імя выконваюць ўчынкі любові, дзейна ангажуючыся ў карысьць справядлівасьці і сеюць навокал сябе сьветльныя знак надзеі ў месцах крывавых канфліктаў і ўсюды там, дзе годнасьць чалавечай асобы надалей ёсьць парушанаю. Трэба сабе пажадаць, каб менавіта там множыліся сьведчаньні лагоднасьці і прабачэньня. Далей Бэнэдыкт 16 заахвоціў да даверлівага адкрыцьця на Уваскрослага Хрыста, каб пасхальная таямніца абьявілася ў кожным з нас, у нашых сем”ях, гарадах, народах і на цэлым сьвеце.
RealAudioMP3 Як жа ў гэтым моманце не думаць аб некаторых рэгіёнах Афрыкі , як аб Дарфуры ці Самалі, аб умучаным Блізкім Усходзе, асабліва аб Сьвятой Зямлі, аб Іраку, аб Лібане а ў канцы аб Тыбэце. Заахвочваю да шуканьня для гэтых рэгіёнаў сьвету развязак, якія стаяць на варце дабра і міру. Поўню пасхальных дароў упрошвайма за заступніцтвам Марыі, якая ( пасьля таго, як падзяляла цярпеньні мукаў і сьмерці свайго Сына) зазнала таксама нявыказанай радасьці Яго ўваскрасеньня. Абьяднаная ў хвале з Хрыстом хай нас сьцеражэ і вядзе на дарозе братэрскае салідарнасьці і міру. Вось гэта мае вялікодныя пажаданьні якія накіроўваю да вас, тут прысутных, і да мужчын і жанчын ў кожным народзе, на ўсіх кантынэнтах, якія абьядноўваюцца з намі цераз радыё і тэлебачаньне. Вясёлых сьвятаў” – так завершыў сваё пасланьне “Урбі эт Орбі” Папа Бэнэдыкт 16 у Сьвята Пасхі Хрыстовай, ў нядзелю 23-га сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.