2008-03-24 12:26:00

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў панядзелак 24 сакавіка


А на другі дзень Сьвята Пасхі, ў панядзелак 24-га сакавіка, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыбылі ў Кастэль Гандольфо, багародзічную малітву Вялікоднага Пэрыяду “Каралева Неба”. У сваёй прамове да вернікаў і паломнікаў Сьвяцейшы Айцец сказаў, што пасьля драмы мукаў Хрыста, сёньня гучыць новае запрашэньне да радасьці, бо менавіта Хрыстос сапраўды Уваскрос. Дазволім, каб пасхальнае Аллелюя ўвайшло глыбока ў нас, каб сталася не толькі словам, але выяўленьнем нашага жыцьця.
На заканчэньне сустрэчы Папа асабліва прывітаў ўлады ды жыхароў гораду КастэльГандольфо, якія ( як сказаў) заўсёды ёсьць гасьціннымі а ўсім вернікам пажадаў радасных сьвятаў Пасхі.








All the contents on this site are copyrighted ©.