Афіцыйны інтэрнет-сайт рыхтуецца да выхаду ў арцыдыяцэзіі Божае Маці Масквы. Таксама
завершваецца абноўленая рэдакцыя дыяцэзальнай газеты як штомесячніка. Пра гэта паведаміў
кіраўнік арцыдыяцэзіі, арцыбіскуп Паоло Пецці (прыгадаем, італьянскі святар замясціў
на гэтай пасадзе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча).
У часе пастырскай нарады былі разгледжаны шматлікія пытанні інфармацыйнай палітыкі
каталіцкай дыяцэзіі сталіцы Расійскай Федэрацыі.У памешканні дыяцэзальнай курыі пад
старшынствам арц. Паоло Пецці напярэдадні Вялікадня сабралася духавенства і манахі
Дэканату цэнтральнага пастырскага рэгіёну. Правячы арцыбіскуп паведаміў таксама аб
стварэнні першага афіцыйнага інфармацыйнага білютэню для дасылкі кожнаму ксяндзу
дыяцэзіі. Толькі вышэйназваныя выданні, - падкрэсліў Яго Экселенцыя Пецці, - стаюцца
крыніцай афіцыйнай інфармацыі арцыдыяцэзіі.