2008-03-22 10:32:50

Слова Папы да вернікаў на заканчэньне "Крыжовае Дарогі".


У сваёй прамове на заканчэньне “Крыжовае Дарогі” Папа Бэнэдыкт 16 сказаў, што Ісус Хрыстос памёр, каб вызваліць усё чалавецтва з няведання Бога - ад сьляпой нянавісьці і насільля, ад няволі граху. Гаворачы аб значэньні сьмерці Ісуса на Крыжы Сьвяцейшы Айцец задумаўся: што ж чалавецтва зрабіла з гэтым “дарам”? Многія, – дадаў, - таксама і ў нашай эпосе ня ведаюць Бога і не могуць адшукаць Яго ва ўкрыжаваным Хрысьце. Многія пастаянна шукаюць любові і свабоды, але адкідаючы Бога. Многія вераць, што Бога не патрабуюць, што Яго як бы няма...
На заканчэньне прамовы Бэнэдыкт 16 паклікаў вернікаў, каб зьвярнулі да Хрыста свой позірк, позірк, які часта заняты хаатычнымі і прамінаючымі земскімі справамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.