2008-03-21 13:10:48

Тэме годнасці жанчыны ў сучасных грамадствах прысвячаны шэраг сакавіцкіх паседжанняў у Місіі пастаяннага назіральніка пры ААН ад Ватыкану.


Праца вялася як на ўзроўні ацэнак і рэкамендацый, так і па ўплыве на фінансаванне адпаведных праграм, якія б спрыялі рэальнай роўнасці прадстаўніц пяшчотнага полу на ўсіх узроўнях жыцця грамадства. Эканамічная справядлівасць і аўтаномнасць у прыняцці рашэнняў для жанчын - вось пытанні, на якіх засяродзіліся запрошаныя Пастаянным назіральнікам Святога Пасаду пры ААН арцыбіскупам Челесціно Мільёрэ. Гаспадар паседжанняў зрабіў акцэнт на пераймальнасці сацыяльнай дактрыны Царквы ў прымяненні яе непасрэдна да жанчын. Умовы жыцця, працоўнай і творчай дзейнасці, раскрыцця талентаў і творчага патэнцыялу для сям'і, вытворчасці і ўзбагачэння розных грамадстваў сучаснай гісторыі . Гэта задача, пра якую павінны клапаціцца на ўсіх узроўных - міжнародным і лакальным. Неабходна найперш высока цаніць працу жанчын ў хаце, у выхаванні ўласных дзяцей і наогул у справе ўсласцівага жанчыне клопату аб дзяцінстве ў цэлым. Калі гэтыя намаганні жанчын не адлюстроўваюцца ў эканамічнай і палітычнай кангламерацыі, такія грамадствы дыскрымінуюць жанчын, - адназначна сцвердзілі ўдзельнікі паседжанняў. Місія Пастаяннага назіральніка Святога пасаду пры ААН напрацягу ўсяго перыяду ўважліва сочыць за ажыццяўленнем артыкулаў праграм, прысвечаных развіццю жанчыны, як ў краінах Заходняй Еўропы, так і ў тых, што стаяць на шляху развіцця." Гэта менавіта і адпавядае сацыяльнай дактрыне каталіцкае Царквы!"-, яшчэ раз падкрэсліў арцыбіскуп Мільёре ў ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.