2008-03-21 13:10:59

Дзейнасьць Сьвяцейшага Айца ў Вялікім Тыдні
Страсная Пятніца


Вялікая Пятніца- дзень мукаў і сьмерці Госпада нашага Ісуса Хрыста.Літургія Гасподніх Мукаў- Яна адпраўляецца ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, якую а гадзіне 17.00 рымскага часу служыць Папа Бэнэдыкт 16. Пасьля гэтае Імшы, а гадзіне 22.15 менскага часу, адбудзецца Крыжовая Дарога ў Рымскім Калізэі, зразумела з удзелам Сьвяцейшага Айца. Тэксты роздумаў для паасобных станцыяў, у гэтым годзе напісаў кардынал Язэп Зэн з Гонг-Канга. Зьяўляецца першым Кітайцам, якога сустрэў гэты гонар. Прыняў яго як доказ зацікаўленьня Бэнэдыкта 16 сітуацыяю католікаў і Касьцёла ў Кітаі.
Але аб гэтых здарэньнях мы раскажам больш у нашай заўтрашняй праграме.
А цяпер, на хвілінку, вернемся да дзейнасьці Папы ў чацьвер, Вялікі ( Страсны) Чацьвер. Менавіта вечарам, Папа Бэнэдыкт 16, адслужыў у Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране, Імшу Гасподняе Вячэры, ў часе якой абмыў ногі 12-м сьвятарам, на памятку жэсту Ісуса Хрыста, які Ён зрабіў Апосталам у часе Апошняе Вячэры. У казаньні, Бэнэдыкт 16 сказаў, гэты жэст мае новы памер: менавіта Бог ачышчае чалавека таксама цераз свае словы, цераз любоў, цераз дар з самога сябе.
RealAudioMP3
У сёньняшні час мы ёсьць,быццам-бы, пакрытыя розным брудам: пустых слоў, апярэджаньняў, абмежаванае і сапсутае мудрасьці . Фальш пастаянна пранікае да нашага ўнутра. Гэта ўсё прыцямняе і занячышчае нашую душу. Нам пагражае няўмеласьць гаварыць праўду і рабіць дабро. Калі прыймаем словы Хрыста уважлівым сэрцам, яны стаюцца сапраўдным абмыцьцём, ачышчэньнем душы чалавека- зазначыў Папа.
Доўг, які нам Госпад дараваў, заўсёды большы ад ўсяго таго, што іншыя маглі б быць нам вінаватымі- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец. Вялікі Чацьвер заахвочвае нас да таго, каб мы не дапусьцілі, каб у глыбіні нашае душы не было атруткі, якая настройвала б нас дрэнна адносна нашых бліжніх. Страсны Чацьвер заахвочвае нас, каб мы пастаянна ачышчалі сваю памяць, з цэлага сэрца сабе прабачалі, ўзаемна абмываючы сабе ногі. Такім чынам зможам пайсьці разам на Божы банкет- завершыў сваё казаньне Папа.
Яшчэ сёньня ў праграме ёсьць Крыжовая Дарога- смутны ўспамін аб дарозе Хрыста на Галгофту- якая за пасрэдніцтвам тэлебачавньня будзе перадавацца на ўвесь сьвет. Але больш вестак аб дзейнасьці Папы ў Вялікім Тыдні, мы будзем перадаваць у нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.