2008-03-19 13:58:45

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 19 сакавіка


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку Папа сустрэўся ў Базыліцы Сьвятога Пятра з індывідуальнымі пілігрымамі і вернікамі а затым у зале імя Папы Паўла 6-га з зарганізаванымі групамі. Была гэта адзінаццатая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец увёў вернікаў у таямніцу Пасхальнага Трыдума ( Трох апошніх дзён перад Пасхай). У гэтых днях мы будзем перажываць мукі, сьмерць і ўваскрасеньне Ісуса Хрыста
RealAudioMP3 Ужо заўтра мы будзем урачыста ўспамінаць Апошнюю Вячэру, ў часе якой Госпад Ісус устанавіў Сакрамант Эўхарыстыі і сьвятарства ды перадаў нам усім новае прыказаньне братэрскае любові.
Вялікая Пятніца- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- прыпамінае нам таямніцу мукаў і сьмерці Збавіцеля. Багаслужба не прадбачвае ў гэтым дні адпраўляньня Сьвятой Імшы. Хрысьцічянская Супольнасьць зьбіраецца, каб разважаць над таямніцаю граху і адкупіцельнага цярпеньня, якое Сын Божы прыняў з любові да нас.
Вялікая Субота характарызуецца глыбокім маўчаньнем, якое суправаджае таямніцу Гасподняга Гробу і чаканьня Уваскрасеньня. У Багаслужэньнях папярэдзіць яе Пасхальная Вігілія, ў часе якой Касьцёл урачыста прыпамінае стара і нова запаветныя здарэньні, якія паказваюць, як Бог захоўвае вернасьць свайму абяцаньню. Гэтую Вячэрню замыкае радасны ўспамін раніцы ўваскрасеньня.
Варта памятаць- сказаў на заканчэньне сваёй сёньняшняй катахэзы Бэнэдыкт 16—што менавіта дзякуючы Багаслужэньням гэтыя гістарычныя здарэньні з мінуўшчыны пастаянна прыпамінаюцца, так што сапраўды мы можам мець удзел у пладах збаўленьня.
Затым Папа зрабіў заклік за мір у Тыбэце, сказаўшы наступнае: “З вялікім неспакоем я сачу за здарэньнямі, якія праходзяць у Тыбэце. Маё бацькаўскае сэрца адчувае смутак і боль з прычыны цярпеньня так многіх асоб. Таямніца мукаў і сьмерці Ісуса, якую перажываем нанава ў Вялікім Тыдні, дазваляе нам быць асабліва ўражлівымі на іх сітуацыю. Заклікаю вас- зьвярнуўся Бэнэдыкт 16 да прысутных вернікаў- прылучыцца да маёй малітвы. Упрошвайма Усемагутнага Бога, крыніцы сьветласьці, каб асьвяціў розумы усіх і абдарыў кожнага адвагаю выбару дарогі дыялогу і талерантнасьці
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.