2008-03-18 13:07:33

У лiстападзе бягучага года пройдзе першае паседжанне хрысцiянска-мусульманскага форума.


“Дыялог павiнен мець таксама i канкрэтныя асновы” , - такiм чынам кардынал Жан-Луi Торан, Старшыня Папскай рады да спраў межрэлiгiйнага дыялога, акрэслiў мэту каталiцка-iсламскага форума, першае спатканне яго членаў запланавана правесцi ў лiстападзе бягучага года. У iм прыймуць удзел 24 дэлегата-католiка i 24 мусульманiна. Мусульмане з’яўляюцца прадстаўнiкамi 138 мусульманскiх лiдэраў, якiя падпiсалi вядомы Лiст да Свяцейшага Айца i да кiраўнiкоў хрысцiянскiх Цэркваў у кастрычнiку мiнулага года. Iдэя правядзення форума нарадзiлася пад час нядаўняга спаткання ў Ватыкане 5-цi мусульманскiх лiдэраў з каталiцкай дэлегацыяй на чале з монс. Торанам.
Кардынал зазначыў, што “…згаданая сустрэча прайшла ў вельмi сардэчнай атмасферы, з вельмi падрыхтаванымi асобамi. Яны добра зразумелi, што iснуе неабходнасць таго, што мiжрэлiгiйны дыялог павiнен мець канкрэтныя аспекты. Такiм чынам, мы абмеркавалi магчымасць стварыць гэту структуру трывала адкрытага дыялога. Гэты хрысцiянска-мусульманскi форум дазволiць нам не толькi рэгулярна праводзiць спатканнi, але, таксама, у выпадку неабходнасцi, быць заўсёды гатовымi неадкладна вырашаць некаторыя непаразуменнi цi некаторыя крызiсныя сiтуацыi. Гэта будзе эфектыўнае супрацоўнiцтва, якое ёсць выявай палепшання клiмату ў адносiнах памiж намi”.
На пытанне журналiста аб становiшчы хрысцiянаў, якiя жывуць у арабскiх краiнах, кардынал Торан адказаў: “Тут трэба засноўвацца на прынцыпе ўзаемнасцi: мы гаварылi таксама аб неабходнасцi гэтага, аб тым, што хрысцiяне i мусульмане павiнны мець месцы культавага характару, i гэта мiнiмум аб чым магчыма прасiць, тым болей, што гэта пытанне абумоўлена тым фактам, што ў Каране сказана: у рэлiгiйных справах не iснуе прымусу”.
Далей журналiст звярнуў увагу на тое, што на сёняшнi момант вядзецца дыялог з больш памяркоўнай часткай мусульманаў. А што рабiць у адносiнах iсламскiх экстрэмiстаў i груп, якiя найбольш варожа ставяцца да Захаду i да хрысцiянства.
“Я думаю, - адказаў ватыканскi дастойнiк, - што трэба заняцца выхаваннем заснаваным на вывучэннi гiсторыi, рэлiгii. Навука ёсць вельмi важнай рэччу, бо з аднаго боку мы маем Царкву, з iншага – Мячэць, а пасярэдзiне знаходзiцца школа. У школе моладзь вучыцца быць разам i праходзiць частку жыцця супольным шляхам”, - зазначыў Жан-Луi Торан, Старшыня Папскай рады да спраў межрэлiгiйнага дыялога.







All the contents on this site are copyrighted ©.