2008-03-18 12:59:58

У ЗША памёр кіраўнік рускага праваслаў"я за мяжою


У Нью Ёрку на 81-м годзе жыцьця памёр Мітрапаліт Лаўр, які быў кіраўніком рускага праваслаў”я за мяжой ад 2001-га году. У месяцы травені, летась. ён у Маскве разам з Патрыярхам Аляксеям ІІ, падпісаў акт кананічнай еднасьці, які даваў рускаму праваслаў”ю за мяжой юрыдычную аўтаномію.
Спачуваньні з прычыны сьмерці Мітрапалітва Лаўра выказалі ўсе рэлігійныя кіраўнікі сьвету. Мітрапаліт Лаўр будзе пахаваны у найбліжэйшую пятніцу, ў манастыры Сьвятой Тройцы, што знаходзіцца блізка Нью Ёрку. Гэты манастыр зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам рускага праваслаў”я за мяжою. Там былі пахаваныя папярэднікі мітрапаліта Лаўра.








All the contents on this site are copyrighted ©.