2008-03-18 13:07:26

Прэмія, нядаўна створаная Аб'яднаннем прадпраймальнікаў Італіі , сёлета прысуджаная заснавальніку фонда "Хрысціянская Расія" ксяндзу Романо Скальфі. Яна была нядаўна ўручаная ў горадзе Серыяце пад Бергамо, дзе й знаходзіцца Фонд.


Назва прэміі "Адно жыццё - адна справа" і прысуджана, як гаворыцца ў прынагоднай грамаце "...за падтрымку міжхрысціянскага дыялогу і сведчанне Хрыста ў Расіі" і ў гонар 50-годдзя існавання Фонду. "Russia Cristiana" й узнік на ініцыятыву тады маладога каталіцкага святара Романо Скальфі, які на хвалі вывучэння ўсходнехрысціянскай Багаслужбы і наогул рэлігіі ды культуры пачаў працы ў фундацыі. За паўстагоддзя многа зрабіў для пашырэння ў Заходняй Еўропе ведання аб Расіі і вывучэння традыцый праваслаўя . Было выдадзена шмат кніг на розных мовах, праведзена канцэртаў і выстаў, у Бергамо створаны хор праваслаўных песьняпенняў, іканапісная школа, бібліятэка з багатым зборам. Адначасна Фонд выдае і распаўсюджвае кнігі ў Расіі і СНД праз Цэнтр "Духоўная бібліятэка", якую сам і стварыў у Маскве. Галоўнай мэтай Фонду Russia Cristiana як у Італіі, так і ў Расіі лічыць пераадольванне балючасці раздзялення, якое існуе дагэтуль, паказваць адзінасць і непадзельнасць агульнай спадчыны царкоўнага падання і гісторыі. Толькі праз узбагачэнне і ўзаемную падтрымку можна жыць так, як запавядаў Езус Хрыстус. Усе хрысціяне свету зноў павінны стацца адзіныя душой і царквой - "целам." Такія прынцыпы сцвярджае Фонд Russia Cristiana і яе стваральнік ды пратаганіст, італьянскі каталіцкі святар Романо Скальфі.








All the contents on this site are copyrighted ©.