2008-03-17 14:09:41

Прапануем вам чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


Вялiкую ўвагу трэба надаць складанай праблеме энэргетычных рэсурсаў. Тыя неаднаўляемыя рэсурсы, да якiх далучаюцца высокаразвiтыя ў прамысловым сэнсе краiны i краiны, якiя не так даўно прайшлi перыяд iндыструалiзацыi, трэба паставiць на службу ўсяму чалавецтву. Акрамя таго, ў маральнай перспектыве, адзначанай справядлiвасцю i салiдарнасцю памiж пакаленнямi, трэба, як заўсёды, шукаць, прыймаючы дапамогу навукоўцаў, новыя крынiцы энергii, развiваць альтэрнатыўныя крынiцы i падвышаць узровень бяспекi ядэрнай энэргii. Бо выкарыстанне энэргii злучана з пытаннямi развiцця i навакольнага асяроддзя, яно заклiкае да палiтычнай адказнасцi дзяржавы, мiжнароднае грамадства i эканамiчныя суб’екты; пралiваць святло на гэту адказнасць i накiроўваць яе павiнна сталае iмкненне да унiверсальнага агульнага дабра.
471 Асаблiвай увагiзаслугоўвае сувязь старажытнiх народаў з iх зямлёй i яе рэсурсамi: гутарка iдзе аб фундаментальным выяўленнi iх самасвядомасцi. Многiя народы ўжо страцiлi цi рызыкуюць старацiць – саступаючы моцы аргапрамысловых iнтэрэсаў цi ў вынiку працэсаў асiмiляцыi i урбанiзацыi – землi, на якiх яны жывуць, з якiмi звязаны сам сэнс iх iснавання. Трэба належным чынам баранiць права старажытных народаў, якiя даюць прыклад жыцця ў гармонii з навакольным асяроддзем, якое яны вывучылiся пазнаваць i захоўваць. Iснуе небяспека, што iх выключны вопыт – незаменнае багацце для ўсяго чалавецтва – будзе страчаны разам з навакольным асяроддзем, у якiм ён засяроджаны.
б) Выкарыстанне бiатэхналогiй
472 У апошнiя гады з вялiкай сiлай загучала пытанне выкарыстоўвання новых бiятэхналогiй у сельскай гаспадарцы, зоотэхнiцы, медыцыне i дзеля абароны навакольнага асяроддзя. Новыя магчымасцi, прадстаўленыя сучаснымi бiялагiчнымi i бiагенетычнымi тэхналогiямi, падштурхоўваюць, з аднаго боку, да надзеi i энтузiазму, а з iзнашага боку, - да трывогi i варожасцi. Ужытак бiятэхналогiй, iх дапушчальнасць з маральнага пункту гледжання, наступствы для здароў’я чалавека, уздзеянне на навакольнае асяроддзе i эканомiку – прадмет паглыбленнага вывучэння i актыўных абмеркаванняў. Размова iдзе аб спрэчных пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю вучоных i даследчыкаў навакольнага асяроддзя, вытворцаў i карыстальнiкаў. Хрысцiяне не раўнадушныя да гэтых праблемаў, бо разумеюць важнасць каштоўнасцей, аб якiх iдзе гутарка.
473 Хрысцiянскае бачанне стварэння мае на ўвазе станоўчае меркаванне аб законнасцi ўздзеяння чалавека на прыроду; у тым лiку на iншых жывых iстотаў, i, той жа час, рашуча заклiкае да пачуцця адказнасцi. Бо прырода – не святая i боская рэчаiснасць, на якую чалавек не мае магчымасцi ўплываць. Прырода – гэта дар Створцы чалавечай суполцы, дар, даручаны розуму i маральнай адказнасцi чалавека. Таму ён не павiнен здзейснiць нiчога супрацьзаконнага, калi, паважаючы парадак, прыгажосць i карыснасць асобных жывых iстотаў i iхнiя функцыi ў экасiстэме, змяняе некаторыя iхнiя характырыстыкi i асаблiвасцi. Умешальнiцтва чалавека недапушчальнае, калi яно шкодзiць жывым iстотам цi навакольнаму асяроддзю, i прыймаецца, калi выклiкае перамены да лепшага. Правамернасць выкарыстання бiялагiчных i бiагенетычных тэхнiк этычная праблематыка на гэтым не сканчаецца: як ў кожнай чалавечай сферы паводзiнаў чалавека, неабходна дакладна ацанiць iх рэальную карыснасць, а таксама магчымыя наступствы падобнага выкарыстання, у тым лiку i рызыку. Там, дзе навука i тэхнiка моцна ўздзейнiчаюць на жывыя арганiзмы i магчымы заўважальныя наступствы ў доўгатэрмiновай перспектыве, недапушчальнымi ёсць легкадумасць i безадказнасць.
474 Сучасныя бiатэхналогii аказваюць вялiкi ўплыў на сацыяльнае, эканамiчнае i палiтычнае жыццё на лакальным, нацыянальным i мiжнародным узроўнях; iх неабходна ацэнваць згодна з этычным крытэрыям, якi заўсёды павiнны кiраваць дзейнасцю i адносiнамi людзей у сацыяльна-эканамiчнай i палiтычнай сферах. Перад усiм, трэба ўлiчваць крытэрыi справядлiвасцi i салiдарнасцi; iндывiдуумы i групы, якiя займаюцца даследваннямi i гандлям у галiне бiятэхналогiй, павiнны асаблiва цвёрда прытрымлiвацца гэтых крытэрыяў. Якiя б яны не былi, не трэба губляцца, мяркуючы, што нiбыта распаўсюджванне карысных асягненняў у галiне новых бiатэхналогiй само па сабе здолее вырашыць усе неадкладныя праблемы, злучаныя з галечай i з адставаннем у развiццi, што маюць яшчэ мноства краiнаў на нашай планеце.
475 У духу мiжнароднай салiдарнасцi магчыма прыняць разнастайныя меры ў адносiнах выкарыстання бiатэхналогiй. Па-першае, трэба палегчыць справядлiвы i гандлювы ўзаемны абмен, свабодны ад кабальных умоваў. Аднак садзейнiчанне развiццю самых бедных народаў не будзе сапраўдным i эфектыўным, калi не будзе зведзена да абмену прадуктамi вытворчасцi. Трэба таксама заахвочваць умацаванне неабходнай навуковай i тэхнiчнай аўтаномii гэтых народаў, развiваючы абмен навуковымi i тэхнiчнымi ведамi i змяшчэннем тэхналогiй у краiны, якiя знаходзяцца на шляху развiцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.