Свяцейшы Айцец накiраваў спачувальную тэлеграму з нагоды трагiчнай смерцi монс. Раххо.
“Актам нечалавечага насiлля” назваў Свяцейшы Айцец смерць халдэйскага арцыбiскупа
Пауласа Фараха Раххо, якi быў выкрадзены 29 лютага ў iракскiм горадзе Моссул. Цела
арцыбiскупа было знайдзена 13 сакавiка непадалёк ад Моссула. У спачувальнай тэлеграме
на iмя Халдэйскага Патрыярха Бабiлонii кардынала Эммануэля III° Дэллi Бенедыкт XVI°
выказаў свой глыбокi боль i заявiў аб яго “асаблiвай блiзкасцi” да Халдэйскай Царквы
i да ўсёй хрысцiянскай грамады Iрака. Папа рашуча асудзiў гэты акт насiлля, якi абражае
чалавечую годнасць i цяжка шкодзiць братэрскаму супольнаму жыццю iракскага народа”.
Свяцейшы Айцец заявiў, што будзе горача малiцца за арцыбiскупа Раххо, выдатнага пастыра,
якi быў выкрадзены пад час правядзення Крыжовай дарогi. Бенедыкт XVI° заклiкаў “Пана
выявiць сваю мiласэрнасць, каб гэта трагiчная падзея паслужыла пабудове на шматпакутнай
зямле Iрака мiрнай будучынi. Вось як пракаментаваў смерць халдэйскага арцыбiскупа
айцец Федэрiко Ломбардзi, кiраўнiк прэсавай службы Ватыкану: “Вестка аб смерцi монс.
Раххо, якi быў выкрадзены напрыканцы лютага, вельмi ўразiла i глыбока засмуцiла Свяцейшага
Айца, якому неадкладна было паведамлена аб тым, што здарылася. Мы ўсе працягвалi спадзявацца
i малiцца ў гэтыя днi за вызваленне арцыбiскупа, таксама i Папа неаднаразова заклiкаў
вызвалiць яго. На жаль, - працягнуў сваю думку прэсавы сакратар Апостальскага Пасада,
- гэта абсурднае i неапраўданае насiлле працягвае мучыць iракскi народ i асаблiвым
чынам яго адчуваюць хрысцiянскiя суполкi, да якiх Папа i ўсе мы адчуваем сябе вельмi
блiзкiмi ў малiтве i салiдарнасцi ў гэты момант вялiкага болю. Спадзяемся, што гэта
трагiчная падзея яшчэ раз прыцягне ўвагу тых, што павiнны ўзмоцнiць высiлкi ўсiх,
i перад усiм мiжнароднага грамадства, дзеля ўстанаўлення мiра ў гэтай шматпакутнай
краiне”, - зазначыў а. Ломбардзi.