2008-03-14 13:53:25

Памерла К"яра Любіх заснавальніца міжнароднага каталіцкага Руху Фоколяры-- адна з галоўных постацяў грамадзкага і рэлігійнага жыцьця на сьвеце


Ноччу з чацьверга 13-га сакавіка на 14-га памерла на 88-м годзе жыцьця ў сваім доме ў Рокка ді Папа, блізка Рыму, К”яра Любіх. Нарадзілася яна ў 1920-м годзе ў італьянскім горадзе Трэнто. У часе Другой Сусьветнай Вайны маладаая настаўніца заснавала вогнішчы дапамогі. Ад слова “Фоколярэ”- вогнішча, паходзіць назоў цэлага сьвецкага руху, ў які перамянілася ў часе вайны гэтая сетка дапамогі. Дзейнасьць, якой істотай было ўзмацоўваньне жыцьця згодна з хрысьціянскімі вартасьцямі ды ў духу дыялогу і прымірэньня, атрымала падтрымку Рымскіх Папаў.
На сёньняшні дзень з Рухам Фоколяры ёсьць зьвязаных больш за 6-ць мільёнаў людзей са 182-х краін сьвету, 350-т Цэркваў і царкоўных супольнасьцей. Тут трэба прыгадаць, што ў часе апошняга візіту у Рыме, Усяленскі Патрыярх Барталамей І сустрэўся з К”ярай Любіх, якая тады знаходзілася ў Паліклініцы Джэмэльлі. Рух Фоколяры наладзіў адносіны з Канстантынопалям яшчэ 40-к гадоў таму назад, за часоў Патрыярха Атэнагора І-га.
У 1977-м годзе К”яра Любіх атрымала ў Лёндане Прэмію Тэмплетона за заангажаваньне ў поступ рэлігійнага дыялогу. Атрымала таксама і іншыя ўзнагароды, між іншым, Мірную Прэмію ЮНЭСКА, ды Прэмію Усяленскага Экумэнічнага Патрыярхату.








All the contents on this site are copyrighted ©.