2008-03-14 13:48:38

Бэнэдыкт 16 аб ролі споведзі ў фармацыі пакліканьняў


У чацьвер 13-га сакавіка, пасьля абеду, Папа адслужыў у Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра пакутнае набажэнства для рымскае моладзі, якое было падрыхтоўкаю да сьвяткаваньняў 23-га Сусьветнага Дня Моладзі на дыяцэзальным узроўні. Набажэнства было спалучана з індывідуальнаю споведзю а сярод спавядальнікаў быў- ужо другі раз- сам Папа Бэнэдыкт 16. Падобная Літургія ў Ватыканскай Базыліцы мела месца перад Вялікім ( Страсным) Тыднем у мінулым годзе.
Пасьля заканчэньня набажэнства перанесена крых Сусьветных Дні Моладзі да міжнароднага душпастырскага цэнтра Сьвятога Лаўрэнція, які знаходзіцца непадалёк Ватыкану. Там вечарам адслужыў Сьвятую Імшу старшыня Папскае Рады да спраў Сьвецкіх Асоб, кардынал Станіслаў Рылко. Затым да поўначы трывала малітоўнае чуваньне з абажаньнем Найсьвятога Сакраманту.








All the contents on this site are copyrighted ©.