2008-03-13 13:11:33

У Мiлане прайшла канфярэнцыя, прысвячаная праблемам пакiнутых дзяцей.


8 сакавiка ў Мiлане, па iнiцыятыве дабрачыннай неўрадавай арганiзацыi “Сябры дзяцей”, прайшло спатканне прысвячанае хрысцiянскаму сэнсу прыняцця семьямi дзяцей.
Удзельнiкi сустрэчы заклiкалi хрысцiянаў узмацнiць высiлкi ў адносiнах рашэння праблемаў, злучаных з пакiнутымi дзяцьмi. З заклiкам звярнуць больш пiльную ўвагу на усынаўленне i часовую апеку ў апошнiя гады да семьяў звярталiся таксама i царкоўныя ўлады.
Клопат аб непоўнагадовых ёсць патрабаваннем самога iснавання хрысцiянаў. Гэта не толькi адказ на драму сацыяльнага характара. Члены згаданай асацыяцыi, разам з iтальянскiм выдавецтвам “Ancora” плануюць распачаць выданне штомесячнага часопiса “Lemà sabactàni”. Гэта словы, прамоўленыя Збавiцелем на Крыжы да Яго нябеснага Айца “Чаму Ты Мяне пакiнуў”. Часопiс будзе змяшчаць матэрыялы, злучаныя з культурай усынаўлення, якая бярэ пачатак у тэалогii, каб сцвердзiць сэнс хрысцiянскага iснавання – клопат аб блiжнiх.
Кiраўнiк арганiзацыi “Сябры дзяцей”, сп. Марко Грыффiнi, зазначыў, што за больш чым 20-гадовую гiсторыю iснавання яе члены, якiя займаюцца пакiнутымi дзяцьмi, зразумелi, што без духоўнасцi падобная дзейнасць мае невялiкую вартасць. Ад таго моманту, не спыняючы падтрымкi, яны далi дзецям магчымасць зразумець, што гэта цудоўны вопыт, якi выпаў на iх лёс, не заканчваецца толькi ўсынаўленнем.
Монс. Серджо Нiколлi, кiраўнiк Нацыянальнага аддзела да спраў пастырскай працы ў семьях, якi iснуе пры Бiскупскай канфярэнцыi Iталii, падкрэслiў неабходнасць паставiць тэму аказання гасцiннасцi дзецям у цэнтр пастырскай працы ў семьях, прапануючы семьям магчымасць усынаўлення i апекi над непоўнагадовымi, як спосаб жыцця ў любовi, а не як простае служэнне. Монс. Нiколлi гаварыў таксама аб неабходнасцi, якую маюць дзецi, адчуваць падтрымку ўсяго грамадства i асобных семьяў.
У сваёй прамове каталiцкi дастойнiк звярнуў увагу i на тое, што таксама i Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прыймае блiзка да сэрца праблему дзяцей, аб чым Папа заявiў пад час Багародзiчнай малiтвы “Анёл Панскi” некалькi тыдняў таму.







All the contents on this site are copyrighted ©.