2008-03-13 13:10:18

У Катары пабудавалi першы касцёл прысвячаны Багародзiцы.


У Катары пабудаваны першы каталiцкi касцёл прысвячаны Найсвяцейшай Панне Марыi. Урачыстыя рыты асвячання i пасвячання Багародзiцы ўзначалiць 14 сакавiка Прэфект Кангрэгацыi да спраў эвангелiзацыi народаў, кардынал Iван Дiас. Яму саслужыць монс. Пауль Хiндер, Апостальскi вiкарый на Аравiйскам паўвостраве.
Будынак новага касцёла пабудаваны на ўчастку зямлi, якi быў перададзены ў карыстанне Каталiцкай Царкве эмiрам Амiрам Хамадам бiн Кхалiфам Аль Тханi, якi на працягу апошнiх гадоў актыўна праводзiць палiтыку мiжрэлiгiйнага дыялога, але пры гэтым усё ж не змяняючы закон аб тым, што мусульманам забаронена пераходзiць у iншую рэлiгiю. Парахам у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыi будзе служыць фiлiпiнскi святар а.Томазiто Венерасьон.
Наша даведка: Дзяржава Катар, насельнiцтва якой складае каля 800.000 чалавек, у 2003 годзе ўстанавiла дыпламатычныя адносiны са Святым Пасадам.







All the contents on this site are copyrighted ©.