2008-03-13 11:44:56

Прэмія Тэмплетона для польскага ксяндза, прафэсара Гэльлера


Лаўрэатам сёлетняе Прэміі Тэмплетона стаў ксёндз Міхал Гэльлер, касмалог і прафэсар Папскае Тэалагічнае Акадэміі ў Кракаве. Гэтую прэстыжную ўзнагароду прызнаецца асобам розных рэлігій за выключны ўклад у поступ дасьледаваньняў і адкрыцьцяў, што тычацца духоўнай рэчаіснасьці. Як паінфармаваў, 12-га сакавіка, ў Нью Ёрку Фонд Тэмплетона, ксёндз Міхал Гэльлер атрымаў гэтую прэмію за дзейнасьць, якая тычылася адносінаў паміж рэлігіяю і тэалогіяю а навукамі.
Як паінфармаваў ксёндз Гэльлер, усю ўзнагароду ( каля 1,6 мільёна даляраў) прызначыць на Цэнтр імя Мікалася Капэрніка, які ўзьнікае ў Кракаве.
Уручэньне прэміі адбудзецца 7-га мая ў Палацы Букінгам у Лёндане. Уручыць яе князь Эдынбурга, Філіп, муж каралевы Альжбеты.
Сярод лаўрэатаў Прэміі Тэмплетона знаходзяцца, між іншым, Маці Тэрэса з Калькуты, Кяра Любіх ды Брат Рожэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.