2008-03-12 14:09:41

Сімбалічная мяжа між Еўропай і Азіяй знаходзіцца ў расейскім горадзе Верхняя Пышма. Тут вырашылі адчыніць незвычайную аптэку з лекамі на аснове хрысціянскіх і мусульманскіх рацэптаў. У адпаведнасці з двума найбольшымі веравызнаннямі Сярэдняга Ўрала.


Кіраўнік праекта "Мудрасць Азіі і вопыт Еўропы" з медкампаніі "Свет" Канстанцін Клопаў пэўны, што геаграфічна менавіта гэтае мейсца - найбліжэйшае да Еўропы, а не Екацірэнбург. Будынак ,афарбаваны ў два колеры - зялены мусульманскі на Азію і чырвона хрысціянскі - на Еўропу будзе мець два ўваходы, змесціць у сабе таксама музей з са старажытнымі экспанатамі і парадамі Авіцэнны і Парацэльса, а на паркавай пляцоўцы будзе ўсталяваная скульптура з дзвюх кветак гаючага лотаса, якія схіляюцца адна над адной. У перспектыве мяркуецца дасылаць лекі з "Мудрасці Азіі і вопыту Еўропы" па запытаннях карыстальнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.