2008-03-12 14:19:53

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 12-га сакавіка


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку Папа сустрэўся ў Базыліцы Сьвятога Пятра з індывідуальнымі пілігрымамі і вернікамі а затым у зале імя Папы Паўла 6-га з зарганізаванымі групамі. Была гэта дзесятая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
Папа прысьвяціў яе двум выдатым італьянскім хрысьціянскім пісьменнікам: Баэцыю і Касёдору
RealAudioMP3
Баэцый нарадзіўся каля 480-га году ў Рыме ў шляхецкай сям”і Аніцыюшаў. Быў добрым дыпламатам, логікам, філозафам і тэолагам. Ягоным найбольш выдатным творам- сказаў Бэнэдыкт 16- ёсьць “Консоляцыён пгілёсофія”, які напісаў ў турме, калі быў няслушна абвінавачаны ў спіску супраць Тэадорыку. Спасылаючыся да веры і мудрасьці намагаецца адкрыць сэнс гэтага дасьведчаньня, якое мела яго давесьці да сьмерці ў 524-м годзе. Зьдзяйсьняе сінтэзіс усяго хрысьціянскага навучаньня даказваючы праўду біблійнага сьцвярджэньня: “мудрасьці зло не пераможа”.
RealAudioMP3 Марак Аўрэліюш Касёдор нарадзіўся каля 485-га году ў Калябрыі. Належаў да вышэйшых слаёў грамадзтва, што дазволіла яму актыўна ўдзельнічаць у палітычным і культурным жыцьці. Хадайнічаў за зьберажэньнем гуманістычных дасягненьняў Рымскае Імпэрыі, намагаючыся ўзьняць супрацоўніцтва з новымі народамі, якія прыбывалі ў Італію.
Канчаткова дайшоў да высновы- працягваў Сьвяцейшы Айцец- што найбольш ў гэтай галіне могуць зрабіць законнікі. Заснаваў манастыр, у якім асаблівы націск рабіўся на інтэлектуальную працу і міласэрную дзейнасьць. Быў аўтарам шматлікіх выдатных твораў, прысьвечаных малітве і роздуму над Сьвятым Пісаньнем. Памёр у 580-м годзе.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.