2008-03-12 14:24:06

Абраны новы галава Мальтыйскага ордэна.


Пасля смерцi галавы Мальтыйскага ордэна брата Андрю Бертье, на яго пасаду абраны 59-гадовы грамадзянiн Вялiкабрытанii Мэтью Фэстiнг. Ён стаў 79 Вялiкiм Магiстрам кавалераў Мальтыйскага ордэна. Брат Мэтью нарадзiўся ў 1949 годзе, скончыў гiстарычны факультэт Кемрiджскага унiверсiтэта. Добра ведае мастацтва.
На працягу апошнiх 15 гадоў ён кiраваў дзейнасцю мальтыйскiх рыцараў у Англii; узначальваў правядзенне некалькiх гуманiтарных праграм, мiж iншым у Лiване i Косава.
Членам ордэна ён стаў у 1977 годзе, а ордэнскiя вечныя шлюбы склаў у 1991 годзе. Пасля абрання брат Мэтью Фэстiнг заявiў, што будзе працягваць справу свайго папярэднiка.
Мальтыйскi ордэн заснаваны 960 гадоў таму. У адпаведнасцi з мiжнародным правам ён лiчыцца незалежнай структурай, якая карыстаецца правамi дзяржавы. Мальтыйскi ордэн падтрымлiвае дыпламатычныя адносiны са 100 дзяржавамi, сярод якiх Святы Пасад, Iтальянская Рэспублiка, Германiя, Францыя, Беларусь. Свае сядзiбы ордэн мае ў 54 краiнах свету.
На сёняшнi дзень гэта вядомая арганiзацыя налiчвае каля 10.000 членаў, мае шэсць вялiкiх прыёрата i чатэры падпрыёрата. Неабходнай умовай для ўступлення ў Ордэн з’яўляецца падцверджанне кандыдатам яго шляхецкiх каранёў на працягу ня меньш за шэсць пакаленняў. Новаабраны галава мальтыйцаў, якi абiраецца па-жыццёва, па традыцыi зацверджваецца Свяцейшым Айцом.







All the contents on this site are copyrighted ©.